Читать «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» онлайн - страница 85
Анатоль Астапенка
3. Важным пытаннем з’яўляецца праблема
Мала вядомым метадам паразумення паміж плынямі розных ідэалагічных накірункаў з’яўляецца метад, вядомы ў палітыцы пад тэрмінам «
Гэтае паняцце не толькі царкоўны тэрмін, у сапраўднасці саборнасць з’яўляецца вядомым старажытным, аб’яднаўчым прынцыпам дзяржаўнага будаўніцтва. Этымалогія слова «саборнасць» вядзецца ад дзеяслова «збіраць» і азначае збіранне лепшых сіл грамадства для рашэння жыццёва важных задач. Саборнасць з’яўляецца першаснай формай выражэння грамадскай волі. Фактычна саборнасць — гэта антыпод партыйнасці. Улічваючы наш невялікі дослед у партыйным будаўніцтве, малую аўтарытэтнасць партый у грамадстве, менавіта саборнае вырашэнне спрэчных пытанняў набывае ў нашых умовах адметны сэнс.
У парламенцкай практыцы Кангрэса ЗША ёсць выпадкі, калі падкрэслівалісь рэзалюцыі, прынятыя саборным шляхам, без партыйнага дзяленння, простай перавагай галасоў. Яны нават атрымалі сваю назву «bi partisan resolution».
Сям’я, сельскі сход, рымскі сенат, славянскае веча, сейм у Рэчы Паспалітай першапачаткова дзейнічалі на прынцыпах згоды і аднадумства. Апошняе не патрабуе адзіных думак ува ўсіх удзельнікаў, але можа з’явіцца ў выніку ўсеагульнага пераканання ў аптымальнасці прынятых рашэнняў. Згода з’яўляецца высакаякасным праяўленнем агульнай волі, асаблівым атрыбутам саборнасці.
Саборнае прыняцце рашэнняў, як ніколі, важнае менавіта ва ўмовах шматпартыйнасці і дзялення грамадства па шматлікіх інтарэсах. Успомнім, што ў гісторыі Беларусі саборнае вырашэнне гістарычна важных пытанняў мае старажытную традыцыю. Гэтая традыцыя нам вядомая пад назвай Пагоня, якая яшчэ ў ХІІІ стагоддзі збірала ўсё боездольнае насельніцтва ВКЛ для сумеснай абароны ад ворагаў. Гэта быў саборны акт.
4.
5.