Читать «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» онлайн - страница 25

Анатоль Астапенка

Вобраз ворага, пастаянна малюемы камуністамі, тут фармулюецца вельмi проста, лiтаральна так: «эксплуататарскiя класы» i «нацыяналiсты» — маўляў, адно i тое ж. I гэты вобраз ворага за гады панавання камунiстаў трывала засеў у свядомасцi людзей.

Асабліва моцнае развіццё атрымаў вобраз ворага пасля ІІ сусветнай вайны, калі нацыяналiстаў пачалi атаясамлiваць з… фашыстамi, хаця апошнiя былi носьбiтамi зусiм iншай iдэалогii — iдэялогii Нацыянал-сацыялiстычнай партыi Германii У сувязі з гэтым прывядзем фармулёўку азначэння фашызму з БелСЭ: гэта «адкрыта тэрарыстычная частка найбольш рэакцыйнай и агрэсiўнай iмерыялiстычнай буржуазii…крайнi шавiнiзм i расiзм». Як бачым, тут адзначаецца блiзасць тэрмiнаў фашызм i шавiнiзм. Больш таго, я мяркую, што гэтыя iдэалогii, па сутнацi, аднолькавыя, яны адлюстроўваюць адну i тую ж з’яву. Толькi першая — фашызм адносiцца найбольш да гiтлераўскай Германii i некаторых яе сатэлiтаў, а другая — да Расiйскай iмперыi ды камунiстычнага Савецкага Саюза. I нiчога агульнага з гэтымі паняццямі слова «нацыяналiзм» не мае. Наадварот, нацыяналiзм — антыпод фашызму, гэта лепшы з набыткаў цывiлiзацыi, бо ў яго аснове ляжыць любоў і павага паміж людзьмі.

б). За нацыяналізм

У папярэднім параграфе былі прыведзены погляды на нацыяналізм афіцыйных колаў імперскай Расіі і іх савецкіх паслядоўнікаў. Аднак ужо ў другой палове ХІХ стагоддзя і пазней у Расіі і па за яе межамі з’явіліся вучоныя, што зусім інакш трактавалі сутнасць нацыяналізму.

Найбольш грунтоўна даследваў праблему нацыi i нацыяналiзму выдатны расейскi мыслiцель Мiкалай Бярдзяеў. У кнізе «Судьба России» выдадзенай у 1918 годе ён пісаў: «Человек входит в человечество через национальную индивидуальность, как национальный человек, а не отвлеченный человек, как русский, француз, немец или англичанин. Человек не может проскочить через целую ступень бытия, от этого он обеднел бы и опустел бы. Национальный человек — больше, а не меньше чем просто человек…». I далей: «Национализм есть положительное благо и ценность, как творческое утверждение, раскрытие и развитие индивидуального народного бытия. Но в этом индивидуальном образе раскрывается всё человечество».

У гэтых радках сканцэнтравана ўся сутнасць нацыяналiзму. Менавiта ў адасобленым вобразе раскрываецца ўсё чалавецтва. Багацце чалавецтва менавiта ў разнастайнасцi i сталасцi нацый, як i багацце асобнага народа ў каларытнасцi, разнастайнасцi яго iндывiдуумаў. Толькi пры ўмовах iснавання раўнапраўных, творчых i сталых нацый магчымы iх партнёрскiя адносiны, саюзы i аб’яднаннi. Такiм шляхам ужо iдзе ўся Заходняя Еўропа. I таму шлях да касмапалiтызму — праз крышталiзацыю асаблiвасцей. Іншымi словамi, усяленскае мае сэнс толькi праз iндывiдуальнае.

Выказаная ісціна вельмі простая. Здзіўляе упартасць процістаяння ёй, што працягваецца да нашага часу. А яшчэ ў 1857 годзе рэвалюцыйны дэмакрат Сігізмунд Серакоўскі вельмі вобразна сказаў: «Думка, што розныя нацыянальнасці граюць тую ж ролю ў развіцці чалавецтва, як розныя інструменты ў аркестры, — вялікая думка. Няўжо першая скрыпка надумаецца выключыць і заняволіць флейту, кларнет ці другую скрыпку, каб выключна самой разыгрываць усе п’есы?».