Читать «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» онлайн - страница 17
Анатоль Астапенка
Такі дваісты падыход да пытання аб фармавання нацый будем называць прымардыяльна-мадэрнісцкай дыхатаміяй. Так як аснова нацыі ёсць этнас, то прымардыяльна-мадырністская дыхатамія істотная ў нашым разуменні этнаса.
Вучоныя, якія лічаць нацыі сучаснай з’явай, аргументуюць гэта надыходам асаблівых падзей у гісторыі, якія з’яўляюцца рашаючымі ў лёсе пэўнага народа. Такой падзеяй была, напрыклад, французская рэвалюцыя ХVIII стагоддзя. Але такімі падзеямі могуць быць і падзеі, якія на першы погляд здаюцца далёкімі ад сацыяльных узаемаадносін. Да такіх падзей адносіцца вынаходства друкарскага станка, утварэнне англіканскай царквы ў Англіі, індустрыяльная рэвалюцыя. Да апошняга фактара, напрыклад, прывязвае сваю канцэпцыю нацый Э. Гелнер. Аргументацыя фактара друкарскага станка выкладзена Б. Андэрсенам ў 1983 г. Ён звязвае момант узнікнення нацый з заняпадам рэлігіі, з неабходнасцю запоўніць нечым вакуум бездухоўнасці ў тыя часы. І такім фактарам з’явілася вынаходства друкарскага станка, які запоўніў пустату безрэлігійнасці, даў
Можна па рознаму ставіцца да ролі друкарскага станка ў фармаванні нацый, але відавочна тое, што калі ён і не замяніў рэлігію, то стварыў ёй вялікую канкурэнцыю.
Мадэрнісцкую тэорыю развівалі таксама Ганс Кон, Руперт Эмерсон, Лі Грынфельд і іншыя. Ва ўсіх гэтых даследваннях адзначым важную акалічнасць: усе яны побач з праблемай нацый аддаюць вялікую ўвагу нацыяналізму, які знаходзіцца ў непасрэднай сувязі з нацыяй, а на думку некаторых даследчыкаў нават стварае нацыю (Гелнер).
Прыхільнікі «вечнай», прымардыяльнай канцэпцыі нацый адстойваюць тэорыю паходжання нацый як натуральную сацыяльную сувязь людзей і не звязваюць непасрэдна нацыю з нацыяналізмам. Прымардыяльная пазіцыя істотная ў адносінах да суб’екта: з’яўляецца ён соцыябіялагічным, ці толькі сацыяльным. Адзін з творцаў гэта тэорыі П’ер Ван дэр Берг6 абірае сацыябіялагічную канцэпцыю і лічыць этнічнасць пашырэннем радства. Этнічныя групы ўзнікаюць як вынік пашырэння прынцыпаў генетычна абіральнай сямейнасці. Пашыраныя сем’і праз стан прамежкавых суперсямей перарастаюць у этнічны супольнасці.