Читать «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» онлайн - страница 10
Анатоль Астапенка
Ніжэй мы будзем разглядаць пытанне аб нацыях, з’яўленне якіх прадстаўляецца нам як якасны крок чалавецтва ў будучыню і гэты крок здзяйсняецца менавіта ад этнічных супольнасцей.
Магчымы і адваротны працэс — прадстаўнікі пэўных нацый могуць утвараць этнічную групу. Такія працэсы могуць адбывацца паўсюдна, але найбольш распаўсюджаны Ў ЗША і Канадзе. Імігранты з краін Еўропы сустракаючы сваіх землякоў у гэтых краінах аб’ядноўваюцца і ўтвараюць сапраўдную этнічную групу, хаця яны і не ўяўляюць асобную нацыянальную супольнасць.
Характэрна, што гэтыя новыя этнічныя групы, утвораныя на той тэрыторыі, на якой імігранты ніколі раней не жылі, ужо адрозніваюцца ад аналагічных этнічных (нацыянальных) утварэнняяў у сябе на Радзіме. О. Шпенглер адзначае, што не англічане і немцы эмігравалі ў Амерыку, а людзі ў якасці англічан і немцаў і іх унукі ператварыліся ў янкі. Ён прыводзіць вядомы факт: індзейская зямля аказала на іх непасрэднае ўздзеянне, і імігранты з пакалення з пакалення робяцца ўсё больш падобнымі на знішчанае насельнітва.
г)
Аднак некаторымі сучаснымі вучонымі вызнаецца цяпер больш ёмкае азначэнне расы, якое ахоплівае групы этнасаў аб’яднаных не толькі фізічнымі рысамі, але і агульнасцю гісторыі, традыцый, адзіным светапоглядам, тэрытарыяльнай блізкасцю, адзінай прамовай. Таму можна гаварыць аб расе, а дакладней, ідучы следам за Львом Гумілёвым, — падрасе ўсходніх славян, што ў VIII–X ст. утваралі Кіеўскую Русь. Паўночныя плямёны — крывічы паступова рассяляліся сярод балцкага этнасу, асіміляваліся з мясовым насельніцтвам і ў выніку, зыходзячы з нашага азначэння, можна гаварыць аб утварэнні новай расы, характэрнай асаблівасцю якой сталі асаблівыя рысы будовы цела: светлыя (белыя) валасы, блакітныя вочы, высокі рост і іншыя. Менавіта такія асаблівасці ўласцівы сучасным беларусам і літоўцам. Як і ў выпадку з індзейцамі Паўночнай Амерыкі, мы назіраем змену рыс цела (эмігрантаў з Еўропы і іншых краін свету) пад уздзеяннем мясцовасці, ці, як падкрэслівае О. Шпенглер — ландшафта.
О. Шпенглер пад расай разумее «плямёны, роды, будучыя пакаленні, сем’і — усе гэтыя назвы для крыві, якая пасрэдніцтвам зачаццяў цыркулюе ў больш-менш вузкім ці шырокім у прасторы ландшафце». Такое разуменне расы з’яўляецца больш шырокім за агульнапрынятае азначэнне, згодна якому раса гэта сукупнасць людзей, што гістарычна жывуць на пэўнай тэрыторыі (дакладней, як у О. Шпенглера — ландшафце —