Читать «Сказ пра Робін Гуда» онлайн - страница 64

Джон Фінемар

— Я згодны, атаман! — абрадаваўся меднік. — Такое жыццё па мне, як добры бот на назе. Я з вамі на жыццё і на смерць, — і яны з Робін Гудам паціснулі адзін аднаму руку, змацаваўшы дагавор.

Вось так меднік Джон Слай, замест таго каб паляваць на Робін Гуда, стаў верна яму служыць, зрабіўся яго прыхільнікам. Старадаўняя балада, якая апавядае пра тое, як Робін Гуд залучыў у свой атрад новага слаўнага стралка, канчаецца словамі:

Цяпер адзін у нас з ім лёс — Ён з намі хоча жыць. Што б нам выпадак ні прынёс, З ім будзем ўсё дзяліць. I меднік йшоў сярод дуброў, Ад радасці аж млеў, Што добрых ён знайшоў сяброў. На тым я скончу спеў.

Раздзел шаснаццаты

Біскуп caм бярэцца за справу

Увесь гэты час біскуп Герфардскі гасціў у шэрыфа ў Нотынгеме. Кожную раніцу яны з нецярплівасцю чакалі звестак пра арышт Робін Гуда. Біскуп спадзяваўся, што, калі схопяць гэтага дзёрзкага разбойніка, яму вернуць ягоныя трыста фунтаў, а шэрыфу і ўдзень і ўначы не давалі спакою думкі пра пустую скарбніцу, і ў яго ўваччу стаяў выкрадзены скарб.

Але мінаў дзень за днём, а людзі, якія пайшлі шукаць злачынца, вярталіся з пустымі рукамі, не знайшоўшы нават і следу разбойнай шайкі. Праўда, меднік Джон Слай не вярнуўся назад, але ніхто гэтага не заўважыў, бо нікому ён не быў патрэбны.

I вось неяк у Нотынгем заехаў, па дарозе з поўначы краіны ў Лондан, вялікі ваенны атрад цяжкаўзброеных коннікаў. Афіцэр, што стаяў на чале атрада, быў чужаземны наёмнік і за грошы ў любы час гатовы быў служыць са сваім войскам кожнаму, хто даражэй заплаціць. Біскуп убачыў коннікаў, калі яны заязджалі ў гарадскія вароты. Ён падумаў, што гэта якраз тая сіла, якая дапаможа яму схапіць Робін Гуда. Біскуп вырашыў наняць гэтых людзей на некалькі дзён і заплаціць ім з таго багацця, якое адбяруць у разбойнікаў. Ён абавязкова адпомсціць Робін Гуду!

З камандзірам атрада дамовіцца было вельмі лёгка. Біскуп, упэўнены, што гэтае добра абучанае войска як бачыш расправіцца з ляснымі разбойнікамі, паехаў разам з ім, каб памагчы хутчэй знайсці іх логава.

Па волі лёсу, якраз у той момант, калі наёмнае войска і біскуп са слугамі пад’язджалі да лесу, Робін Гуд выйшаў адзін на балынак. На павароце ён раптам наткнуўся на двух біскупавых слуг, што ехалі на разведку крыху наперадзе. Гэтыя слугі былі разам з біскупам, калі ён трапіў у палон да разбойнікаў, і адразу пазналі Робін Гуда.

— Ён тут! Вось ён! — закрычалі яны. — Тут сам Робін Гуд!

Робін Гуд зірнуў на дарогу і зразумеў, што апынуўся з ворагамі твар у твар. Біскуп галопам ужо скакаў да яго на кані.

— Што ж мне рабіць? — прашаптаў Робін Гуд.— Я трапіў ворагу ў сець. Гэты прэлат жорсткі, як кат, I мне на вяроўцы вісець.

Адважны атаман і не думаў стаць лёгкай здабычай ворага. Ён павярнуўся і з усіх ног кінуўся бегчы да бліжэйшай дубровы. Біскуп і яго людзі шалёна прышпорвалі коней у пагоні за ім, але Робін Гуд паспеў дабегчы да ляска і знік сярод дрэў.