Неяк раз вяснойНа балоце, над рэкойГлушэц на ёлцы заседаўI сам з сабою талкаваў.А ведама усім,Што з мясам гэты птах сваімБывае дарагім.Дык вось, два мужыкі-панове,Як бы ў змове,Той з аднаго, а той с таго канцаАблаву робяць на глушца.Так падцікаюцца ўсё бліжэй, бліжэй—I той, і той на птушку пальцы ліжэ!Аж так і згледзіў таго тойI, як на ліха, ў спор с сабой:«Куды ты лезеш, тонканогі?!»—Шапнуў Іван с сваей дарогі,Рукі нялёгкай чэлавек,З якой слыве свой цэлы век.—«Да гэтай птушкі мне закон,А ты, гультай, адгэтуль вон!»— «Ня твой, а мой! — сапе пан Ежы,—К яму моў сьлед стары, а твой, гад, сьвежы!Я маю с прадзедаў ад веку»«Над гэтай пусткаю апеку!» —— «Не ты, а я тут пан!»—Гукнуў ужо Іван,—«Віш, ты: абраўся „сямідзённік“!»—— «А ты што лепшае, „казённік“?!»—Кідаюць стрэльбы і за грудзіУзяліся людзі.I што-ж будзе?..Глушэц на гэты іхні шум,Што вёў так шчыра с кумам кум,Падумаў: «Вот, так ласуны над ласунамі:Знайшлі сварыццаПры чужым карытцы!..»I… паляцеў, залопаўшы крыламі.А ну, чытацелю, згадай канец:Хто мужыкі, а хто такі глушэц?
Асёл і навука
Байка
Аслова невуцтва ня разСлужыла дурням за паказ; —Дык вось нарэшце узяліАсла ў навуку аддаліI сталі ўчыць яго чытаць, —Вучылі нават і пісаць.Асёл так шчыра ўчыцца ўмеў,Што кніжкі ўсе, як сена, зьеўI столькі ў гэтым скарыстаў,Што горш убоістым ён стаў!..
*
Людзям ёсьць тут такі прымер(Ёсьць людзі на быдля манер):Хоць колькі ні вучы асла,Аслом ён будзе да канца!..
Ігнат і пьяўкі
Байка
Лет шмат Таму назад ІгнатГарачынёй, здаецца, Купаўся ў рэчцы І, як на грэх(Бадай, што заяц, Паганец, Сьцежку перабег),К адной зь дзьвюх ногПрынадзіў п’явак трох. Прыліплі, цягнуць, як мага, Аж сохне, корчыцца нага.Бяда! Ўжо кінуўся і сяк і так, Заціснуўшы кулак,Да іхняй скуры небарак, — Яны ж каб дбалі: Смокчуць далей!..«Э, годзе, кіньце ўжо даіць, сястрыцы, Ці ж мала вам сваёй вадзіцы? — I сьмех, і грэх, і стыд, скажу я, Смактаці кроў чужую!» — Так ім навучна ён талкуе, I ў той жа час(Ня першы п’яўкам, відна, раз) Пачуў адказ: «Мае суседкі вінаваты», —Кіўнула зь іх адна Ігнату,Як ёсьць уся ў бліскучых латах, I пацягнула цёплы смок,Аж колька ў крук згібала бок.«Ня мне, а гэным дзьвюм крывёй Жыць хочацца чужой», — Пачуў ён ад другой Таўстой, таўстой,Ды сёрб, ад першага ямчэй,Даць мусіў з жыліны сваей. «Я? я так толькі, з дабраты,А вось за тых вазьміся ты!» —З чароду трэйцяя хлюснула,Найболей кемкага агулу,I смагла, смагла смактанула…
*
Што далей там было, — Да байкі не дайшло.П’яўкі ж (ой, чорт недзе рад!),Хоць дней сышло — праходзіць шмат, Жывуць як бы ні ў чым, —А толькі, як даць раду ім, Варожа ўсё Ігнат!..