Ці летась, ці залетась, тут ці там — Штось мне няўцям, Ляшыў Мікіта Жыта, I, як на злосьць, яму адну Валы скрывілі баразну.Вось ён і стаў (хоць добра йшлі ўсё лета) Ім выгаварываці гэта: «Я вас, — так кажа, — як магу I сьцерагу, Сам недасплю, А вас кармлю: Трасяначкай зімою,Улетку траўкай лугавою, Штодня вадзіцы Даю з крыніцы.А вы што мне? — Бязбожна Крыўляеце барозны, Хоць і няможна Ўсё такое»…Валы пад тое: «Мы б мо і не крыўлялі,Каб павадоў, ярма і пуг ня зналі».