Гэткай пары на сьвецеРоўных ім не было:Ён арлом мог глядзеці,Ёй да твару ўсё йшло.Безь яго ёй ня жыці,А яму безь яе,Думка ў думку злажыціТак умелі свае.Не чапалі іх мукіI ні крыўда, ні плач,Да ўсяго мелі рукі —Толькі знай, толькі бач!Слава йшла полем-борам,I то йшла ня бы як —Ажна цёмненькім зорамБыло зайздрасна так.Скуль яны узяліся,Гэта ім толькі знаць;Да іх кожны маліўся,Ці за іх — не згадаць!Так жылі, многа сьцёрліЛет сваіх маладых;Як жылі, так памёрлі,Пахавалі так іх.Так патухла іх імя,Дый праз завід, ці што,Не заплакаў над іміI нідзе, і ніхто.Толькі чулыя людзіЎзьнесьлі насып зь зямлі,Далі камень на грудзі,Напіс важны далі:«Дзьве душы Бога просяць,Каб хоць так бедным імНа тым сьвеце жылося,Як тут зь імі жывым.Бо жыла так прыгожаГэта пара адна:Ён быў Голад-нябожа,А Няволя — яна».
Падымайся, ўставай!
Падымайся, ўставай!Апранай капоту:Ад двара, ад купцаКлічуць на работу.Падымайся, ўставай!Шмат ё латаць дзюрак:Зарос кустам дзірван,Трэба сотню шурак.Падымайся, ўставай!Умыйся сьлязою:Кабыліну ваўкіКончаць за гарою.Падымайся, ўставай!Думкі патрывожы:Хмара йшла, разьняслаТвае гоні-збожжа.Падымайся, ўставай!Зьвяла немач сына:Трэба ймшу закупіць,Трэба дамавіна.Падымайся, ўставай!Не бурчы спрасонку:Дружкі йшлі і зайшлі,Просяць у карчомку.Падымайся, ўставай!Прапіў, выпіў — годзе!Цэлы сьвет у вачахКалаўротам ходзе.Падымайся, ўставай!..I нашто ж ты здаўся?Пацягнулі ў астрог;Ну, вось і даспаўся!
Мой пагляд і мэта
З прыпевак тутэйшага
Я па закону і па верыГаню свой быт паміж людзей;Жыцьцё сваё ўжо так разьмерыў,Крывулі ў ім каб ні аднэй.Таму я — кум, таму я — сват;Той мне, таму штось вінен я;Такі на ўсё ў мяне пагляд,Такая мэта ўжо мая.
*
Да гаспадаркі маю клёку:Як дзед, як прадзед, так вяду;Штось мо' й ня так, як глянуць збоку,Але я дзьму на ўсё ў дуду…Кусток лазовы, ўзрэхаў рад —Ня бачу ў гэтым грэху я.Такі на ўсё ў мяне пагляд,Такая мэта ўжо мая.
*
Я к працы здатны і ахвочы —З гультайствам дружбы не вяду;Натое Бог дзянёк рабочыДаў чалавеку на раду;Тры ж дні якія ў тыдзень сьвятПрасьвяткаваць магу і я.Такі на ўсё ў мяне пагляд,Такая мэта ўжо мая.
*
Жыву з суседзьмі па-суседску, —Пакорны згоды я слуга;Ня быць нікому ў воку рэдзькайЯ век стараюсь як мага.Які ж «на козыр» возьме «гад» —Дзяржу ў руках кол ёмка я.Такі на ўсё ў мяне пагляд,Такая мэта ўжо мая.
*
Зладзейства — крый ты мяне Божа,Каб я зрабіў… ражон мне ў бок!Каня ж напасьціць чужым збожжам,У панскім лесе сьсеч дубок,Сянца напхаці панарад —Яшчэ згаджуся з гэтым я.Такі на ўсё ў мяне пагляд,Такая мэта ўжо мая.
*
Зьдзірач, працэнтнік, ліхаімца —Ў мяне такі не чалавек;Я сам з другімі рад дзяліцца,Але ўсё ў меру, як той лек:Ніколі больш як «пяцьдзесятЗа сто» і ўзяць ня сьмею я.Такі на ўсё ў мяне пагляд,Такая мэта ўжо мая.
*
Я п'янства, п'яніц прост ня зношу:Іх вораг — я, яны — мае;Калі ж сусед мне скажа: «проша»I чарку ставіць на стале,Ўступаю просьбам, рад ня рад.Што ж? — дзьве-тры чаркі — ня хвор я…Такі на ўсё ў мяне пагляд,Такая мэта ўжо мая.
*
На пана, жыда і на чынаНя маю ласкі ні крыхі;Хоць перад першым сагнуць сьпіну,З другім гешэфцік завясьці,А з трэйцім знаць ў хабарах лад —Не ад таго падчас і я.Такі на ўсё ў мяне пагляд,Такая мэта ўжо мая.
*
Як людзі добрыя, навукіЯ з малку дзён пакаштаваўI расьпішуся без прынукі,Сынка ж у школу не даваў.Дзед без навукі жыў лет шмат,I сыну ж тое дзяўблю я.Такі на ўсё ў мяне пагляд,Такая мэта ўжо мая.
*
Люблю чытаць я і газэты:Як, дзе, што — ведаці люблю;Сякі-такі толк знаю ў гэтым —Купляць жа — дык не прызнаю…Сусед пазычыць яе рад,Чытаць за «дзякуй» ласкаў я.Такі на ўсё ў мяне пагляд,Такая мэта ўжо мая.
*
Знаём з расейскай, з польскай мовай;Сваёй з гасьцьмі ані мру-мру,Хаця ня зрокся і «вясковай» —«Папросту» з «простым» гавару.Зь яе ж рабіць які парад,За гэта дзякую ўжо я.Такі на ўсё ў мяне пагляд,Такая мэта ўжо мая.
*
Так па закону і па верыГаню свой век паміж людзей;Жыцьцё сваё ўжо так разьмерыў,Крывулі ў ім каб ні аднэй.Таму я — кум, таму я — сват,Той мне, таму штось вінен я.Такі на ўсё ў мяне пагляд,Такая мэта ўжо мая.