Ці з ласкі, ці зь няласкі БоскайНя нашым гэта судзіць зданьнем, —Стаяла вёска бліз ЛагойскаЗ сваёй нудой і нараканьнем.А ў ёй жыў Юрка Данілёнак,Як нарадзіўся — ад пялёнак. Быў Юрка чалавек нядрэнны,Адно быў трохі пустамеля:Аж так і трэскаюцца сьцены,Як расхлюсьціцца мала-веле;Ня раз ён з толку сам саб'ецца,Ці праўду рэжа, ці сьмяецца. А як крыху ён быў падпіўшы,Свае тады не пазнавалі:I ў поўнач з папраці расьцьвіўшайЗрывае кветку на Купальле,I на Узьвіжаньне зь зьвяраміГуляе ноч, як з сваякамі. Няма яму ніякіх страхаў:Шаптун, вядзьмак прад ім хавайся!Самога чорта нёс пад пахай,З самою ведзьмай цалаваўся!Такі ўжо Юрка Данілёнак,Як нарадзіўся — ад пялёнак. Але на нашым зьменным сьвецеНяма, бач, сталага нічога,I салаўём падчас запеціВаўка прымусяць беспутнога, —Так наш і Юрка, як ніколі,Зьмяніўся з часам паняволі. Было, як помню, гэта самайПерад Вадохрышчам куцьцёю.Вячэру зьеўшы, да АдамаСышліся ўсе мы грамадою —От, пры лучыне ў цёплай хатцыПаваражыць, пазабаўляцца. Былі старыя і малыя,Падросткі, хлопцы і дзяўчаты;Крычаць адны, сьмяюцца тыя,Аж так і рвецца гоман з хаты!І Юрка тут, і па-сваёмуПрагаварыць ня дасьць нікому. Я слухаў, слухаў, ды цярпеньняНя стала слухаць перахвалкаў!Слоў колькі, выйшаўшы у сені,Шапнуў Лявону і Міхалку;Пагаварыўшы, зноў прыходзімI гутарку няўзнак заводзім: — Хто (тут я к Юрку вокам кінуў)Адважны з вас такой пароюЎ манеж схадзіць, набраць мякіныI к нам сюды вярнуцца зь ёю, —Хаця і поўнач ужо пэўнеI першыя ня пелі пеўні? — Тут хлопцы жыва падхапілі:«Вось Юрка нам дакажа славы!Ці ж ён бы страху не асіліў?О, ён для дружбы, для забавыІ ў пекла, калі трэба, сходзе, —Адважным гэта сьмех, і годзе!..» Наш Юрка, хоцькі ці ня хоцькі,Ня рад з свайго ўжо выхваляньня;Папхнуўся ў ток той сярод ночкі,А зь ім наш сьмех і наруганьне.Аж вось, празь нейкіх мінут дваццаць,Мы чуем: «Гвалт! ратуйце, братцы!» На двор мы выбеглі ўсе гурмам.Ляціць наш Юрка, як здань, белы,У сенцы, ў дзьверы валіць штурмам,Як ліст ад ветру, дрыжыць цэлы;Убег у хату, дух ня зьмене,Як бы у чортавай быў жмені. Мы ўсе яго давай у хацеПрыводзіць к ладу і спакою,Давай сьмяліць, давай пытаці:— Што, гавары, было з табою? —Той страх змагаючы авечы,Пляце няствораныя рэчы: — О, Езу! Божа мой вялікі, —Ён так расказ пераплятае.— Я чуў няземскія там крыкі,Была там сіла незямная!З усякім страхам я пазнаўся,А з гэткім век не спатыкаўся!.. Іду ў манеж я той Рыгораў,Прыйшоў і мацаю у куце,I думаю сабе ўжо скораДа вас зь мякінаю вярнуці;Аж калі хапну я за нешта —I сіл маіх прапала рэшта!.. Згубіў і памяць, і адвагу,Дрыжу, хістаюся, як колас,I не магу, і даў бы цягу,А тут — бух! нейкі страшны голас:Ні чалавечы, ні сабачы, —Люцыпар зь пекла не іначай! Сабраў я тут астаткі сілыДы як нагамі не задыдню!Хоць бы схавацца да магілы,Але ўцячы ад гэтай злыдні!I прыляцеў к вам гэтак, брацьці,Вы ж прэце чорта выганяці! — I ўсім не па сабе нам стала:Мурашкі бегаюць па целе, —А што, як праўды тут нямалаI ўбіўся чорт на самым дзеле?Але ўсе надрабляем мінайI ў ток зьбіраемся з лучынай. Ідзём. I Юрка дрыпе ззаду.Прыйшлі. З увагай, як належа,Давай шукаць пужалу, здрадуПа ўсіх вуглах, кутках манежа.Аж бач — у куце, у мякіне,Ляжыць сьвіньня, як усе сьвіньні!!! Ўсе ў рогат! кпінкі і прытыкіПайшлі у ход на ўсе староны:«Зух Юрка! Чорт жыў і вялікі!»«Ці не пагнаць вадой сьвянцонай?»А Юрка… Юрка з пустамеліСтаў з часам сьмелым і на дзеле.