Читать «Шляхам жыцьця» онлайн - страница 69

Янка Купала

Вучыся…

Вучыся, нябожа, вучэньне паможа Змагацца зь нядоляй, зь няволяй… Што мучыць сягоньня, што думкі трывожа, — Зьбяжыць і ня прыйдзе ніколі. Жаль згіне, як мара; ня будзеш няздарай, Нідзе і ні ў чым не заблудзіш; Ты праўду ў няпраўдзе, як сонца між хмараў, Спазнаеш, раз цёмен ня будзеш. Такая прынука, як труд і навука, Ці ж можа нам сіл не дадаці? З такімі сябрамі, знай, будзе ня штука I гора сваё зваяваці. Паўнейшай адрынка, сыцейшай скацінка, Ой, будзе — а толькі вазьміся!.. I знойдзецца ў працы аддыхі часінка, I ў крыўду ўрагом не дасіся. Крыўдзіцеляў зможаш, сьлед вечны праложыш I к долі, і к волі, і к славе… Адно ты прачніся, вучыся, як можаш, Ці дома, ці на школьнай лаве. Ўсе людзі значэньне пазналі вучэньня, Адзін толькі ты ані дбаеш! Цямней, беларусе, ад ночкі асеньняй, I шчасьце ж такое ты маеш…

У вучылішчэ

Клумак з кніжкамі пад пахай, Думак поўна галава, — Там у школу даўным шляхам Сыпе сельская дзятва. Гурмам сыпе да навукі, — Знаць ахвоту, ўвагу знаць: Як жа, трэба знаньня штукі Сходаць, скеміць, пераняць! Буквы з памяці той клеце, Той «таблічку» ў нос бурчыць; Адным словам, яшчэ дзеці, Адным словам, трэба ўчыць!

Янінцэ Паўловіч

      Для Янінкі, для цёзкі,       Шлю паклон шчыры зь вёскі: Жычу весела расьці, ўсе навукі перайсьці,       I шчасьліва, і ахвотна,       Ды бяз сумнасьці маркотнай            Песьні пець            І ляцець       Па-над борам       К сонцу, к зорам, З вольнай думкай па-над гаем, Па-над нашым бедным краем…

*

Для Янінкі, для цёзкі,       Шлю паклон шчыры зь вёскі: Жычу, посьле ўсіх навук без прынукі і дакук,       Жыці з мужам, а багатым,       Каб была век доля сьвятам,            Добра жыць            І любіць            Дружку дружка,            Як пяюшка —       Птушка птушку, што век звонка       Славіць нашую старонку            І са мною для цёзкі            Шле паклон шчыры зь вёскі!..