Ці помніш ты, нядбалы дружа,Ўсё тое, дзе радзіўся, ўзрос?Дзе напявае зімка стужай,Ірдзіцца лета бліскам рос?Аздобнасьць неба — сонца, зоры,Спавіты месяц туманом;Русалак ночкай разгаворы,Шчасьлівых птушак песьні днём?Ці помніш ты пагляд нясьмелыСвайго радзімага сяла,Адкуль паплёўся ў сьвет той белы,Твая дзе моладасьць сплыла?Нямое поле сенажаціЛазой аквечаны дзірван;Магілкі, сьпяць дзе твае брацьці,На ўзьмежку прадзедаў курган?Ці помніш прызбу, плот з прасламі,Сваю хацінку, свой тачок,Тваймі стаўляныя бацькамі,Адвекам крыўлены набок?Паміж прысад гасьцінец біты —Пясчаны, ўзьвілісты пакат;Паводкай мост стары падмыты,Бяроз плакучых сумны рад?Ці помніш ты сваю матулю,Што над калыскаю тваейПяяла песьню-байку «люлі»,Снуючы ў думках рой надзей?Сьвятую песьню родных межаў,Няхітры мовы свойскай твор,Зь якой зьліваецца звон вежаў,А рэха ловіць цёмны бор?Ці помніш жніў, касьбы дзень шчыры,Начлег, агонь сярод кустоў;Палёты з выраю у вырайБуслоў, гусей і журавоў?Убор вясковы, невыдумны,Абычай сельскай прастаты…Край беларускі мірны, сумны,Свой родны край ці помніш ты?..
Песьняру-Беларусу
Пытаеш ты, якім быць трэбаЗямлі забытай песьняру?Як у шуканьні вечным хлебаЗнайсьці ясьнейшую пару?О, не хадзі к другім за радай, —У пушчы сонна не шукай!Дабудзь з сваёй душы ўсе праўды,Сваіх дум, сэрца запытай.Хай сэрца сэрца не баіцца,Душа з душою хай пяе;На думках братніх, як на скрыпцы,Ты песьні выгалась свае!За родну песьню будзь ваякай,Ня жджы заплаты ад людзей.Пясьняр — слуга слугі усякай,Пясьняр і цар усіх царэй!Дзе зор гуляюць хараводы,Зірні зухвала, без трывог,Прагледзь нябесныя ўсе ходы,Каб аж задумаўся сам Бог!Падслухай шэпты зямлі-маткі,У скарбы ўсе яе заглянь,Каб аж пайшла весьць ва ўсе хаткі,Як зь ніў найбольшую браць дань.Шчасьлівы ты ці нешчасьлівы,Будзі сыноў сваёй зямлі,Над беларускай соннай нівайНязгаслы сьветач распалі!Глядзі — ўскалышыцца, прачнеццаМільённы прыспаны народ,I вокліч славы пранясецца,Пясьнярскай славы з роду ў род.Ты у сваім вянку цярністымУбачыш міртавы вянок,I важна слаўлен, песьнярыста,На той сьвет сойдзеш, як лісток.Памёр пясьняр. — Над белым крыжамЗа годам год перабяжыць;Няпамяць імя пяўца зьліжа,А песьня будзе жыць і жыць!