На кургане на адвечным,Пад асінай векавой,Сеў дудар, сагнуўшы плечы,З пасівелай галавой.На дудзе, на самагудзе(А дуда — як веча звон)Духам кліч пускае ў людзі —Песьня ў песьню, тон у тон.Як жывая, рвецца песьня,Лесам-пушчаю шуміць,З забыцьця зьмятае плесьню,Мох зь мінуўшчыны ляціць.Сьлед за сьледам ройным роемЦені даўнага кладуць…Князь за князем, бой за боем,Як сягоньня, ў ход ідуць.Роднай Бацькаўшчыны долю,Як у люстры, бачыш так.Долю-волю у бязвольлі,Што сышла, ідзе няўзнак.Гоман-славу, чорнай хваляйШто зьбіралі курганы,Белы косьці, што губляліБеларускія сыны,Што сабе кавалі путы,Ў бітвах мручы за другіх…Як бы модлы і пакутыЎсіх — і наскіх, і чужых.І сягоньняшняй праявайЗвоніць шчасьце небарак,Што са славаю за славуI памерці няма як.I у будучыну глянеДумкай песьня дудара,Зь непрывычным запытаньнем:Ці прачнуцца не пара?!Так даўно у нас ня й гралі,Дзіў адно плыве і чар,Штораз вышай, штораз далей, —Знаць, бывалы ён дудар.Старасьвецкі ён музыка,Важна толк вядзе ў дудзе,Важна доляю вялікайI свабодаю гудзе.На курганавым каберцыНечувалае чуваць,Што ўсё можа толькі сэрцаБеларусава паняць.
З мінуўшых дзён
Перайшло, мінула,Што калісь жыло,Ў курганох заснула,Зельлем зарасло. Пад магіл навалай Дрэме Русь, Літва, — За той тая з хвалай Легла галава.Не гудзе ў павазеГолас вечавы,Не шукаюць князіСлавы і бітвы. Войска Усяслава Не ідзе ў паход На той бой крывавы За свой край, народ.Сьцены і запорыПалачан, МянчанЛеглі у разорыЗможаных палян. Ні сьвятых дуброваў, Зьніч пайшоў з вадой; Загасьціў лад новы, Ды ня той, ня свой.Слых адно праходзеКалі-нікаліУ жывым народзе,На жывой зямлі. Баіць, гнучы шыі, Паднявольны люд: Мы ў сваім чужыя, — Край забраны тут!Так прайшло, мінула,Што калісь жыло,Ў курганох заснула,Зельлем зарасло.