Не загаснуць зоркі ў небе, Покі неба будзе, —Не загіне край забраны, Покі будуць людзі.Ночка цёмная на сьвеце Вечна не начуе;Зерне, кінутае ў ніву, Ўсходзіць ды красуе.Наша зерне — нашы думкі — Не загінуць сьвету, —Бліснуць краскай непаблеклай Вечных агняцьветаў.З добрых думак, што мы кінем На сваім дзірване,Будзе ўнукам нашым жніва — Доля, панаваньне.Беларускаю рукою Сьветлай праўды сілаСлаву лепшую напіша Бацькаўшчыне мілай.Зацьвіце яна, як сонца Пасьля непагоды,Ў роўнай волі, ў роўным стане Між усіх народаў.Не загіне край забраны, Покі жывы людзі, —Не загаснуць зоркі ў небе, Покі неба будзе!
Ворагам беларушчыны
Чаго вам хочацца, панове?Які вас выклікаў прымусЗабіць трывогу аб той мове,Якой азваўся беларус?Чаму вам дзіка яго мова?Паверце, вашай ён ня ўкраў,Сваё ён толькі ўспомніў слова,Зь якім радзіўся, падрастаў.Цяпер і вы загаварылі,З апекай выйшлі, як зь зямлі;А што ж дагэтуль вы рабілі?А дзе ж дагэтуль вы былі?Ваш брат і цёмны, і галодны;Хацінка свой зжывае век;I век ня знаў ён дум свабодных,I крыўдзіў свой брат — чалавек.Вам страшна нашай сьлёзнай песьніI жальбы страшна вам глухой?Вам жудка сонца напрадвесьні?Мілей вам холад зь цемнатой?А што ж вам беларус такогаПасьмеў зрабіць, пасьмеў сказаць?Эх, трэба ўчыць яшчэ вас многа,Як свайго брата шанаваць!Эх, кіньце крыўдамі карміцца, —Кожны народ сам сабе пан;I беларус можа зьмясьціццаЎ сям’і нялічанай славян!Напасьцю, лаянкай напраснайГрудзей ня варта мазаліць!Не пагасіць вам праўды яснай:Жыў беларус і будзе жыць!Ня столькі «хамскія» натурыНа карках вынесьлі сваіх!I сьвіст даносчыкаў пануры,Паверце, не запудзіць іх!К свабодзе, роўнасьці і знаньнюМы працярэбім сабе сьлед!I будзе ўнукаў панаваньнеТам, дзе сягоньня плача дзед!