Паляці ты лесам, полем,Голас неразьвейны,Аб той долі ці нядолі,Долі безьзямельнай.Ці ж ня пан я, не вяльможны?Бойцеся вы Бога!Нават злодзей, на ўсё сквапны,Не ўкрадзе нічога.Маё поле, мае гоні —Воблакі сівыя,Маё стадка, мае коні —Хмары вараныя.Маё поле арэ вецерI пасе скаціну,Што бушуе падчас лішнеЎ летнюю часіну.Мой палац, хто ведаць хоча, —Неба прастор гэты,Што ўдзень сонцам, зормі ночайСьвеціцца адзеты.Ніхто не пераарэ мнеМяжы ў маім полі,Там падаткаў не плачу яНікому, ніколі.Як узойдзе маё поле,Высокая ніва,Туды мчацца мае думкіПа сваё па жніва.Мчацца думкі, зьвіняць песьніВольна, неразьвейнаАб той долі ці нядолі,Долі безьзямельнай.
6
Ой, скажы ты, безьзямельнік, Вашэці,Скуль ты ўзяўся, бедачына, На сьвеце?Ці скрасілі цябе лёды, Марозы?Ці вылілі цябе воды Са сьлёзаў?Дзе ўзрастаў ты, безьзямельны, Хаваўся?Пад якой страхой, мазольнік, Бадзяўся?Ці пад плотам-частаколам Багатых,Ці на прызьбе родных сёлаў, Пад хатай?Хто атуліваў малога Ў пялёнкі?Хто пеў песьні пры калысцы Ў пацёмкі?Ці то вецер, што бяз толку ГалосіцьI зь бядачых хат саломку Разносіць?Чым ты хрышчан, які меў ты Адзетак?Чым кармілі цябе людзі Шмат летак?Ці то плотам, зьнемажэньнем Нязьменным,Ці то крыўдай, паніжэньнем Штодзенным?Хто вучыў цябе, малога Як дзіцяцю,Як шукаць на сьвеце долі, Багацьця?Ці паводкі, што сьвет рыюць Вясною,Ці мяцеліцы, што выюць Зімою?Ой, чаго ты спадзяваўся Ад сьвету,Як зьявіўся на зямельку На гэту?Ці карчомкі таёй п'янай, Гуляшчай,Ці цямнічкі акаванай, Лядашчай?А як сьмерць на цябе, мілы, Надойдзе,Дзе магілка твая будзе, Крыж твой дзе?Ці ў чужым далёкім краі, Ў няволі,Ці пад родным лесам, гаем, У полі?Ну, дакуль жа ты ўсё будзеш МарнеціБез прыпынку, без пацехі На сьвеце?З дня на дзень бядак чакае Ўсё сонца, —Раса вочы выядае Бясконца.