Читать «Шляхам жыцьця» онлайн - страница 55

Янка Купала

*** Праз што плачаш, мужычок?

Праз што плачаш, мужычок?       — Празь людзей і неба. Чаго хочаш, мужычок?       — Трохі солі, хлеба. Калі шчасьліў, мужычок?       — Як водкі нап’юся. Калі грозен, мужычок?       — Як з жонкаю б’юся. Праз каго сыт, мужычок?       — Праз свой труд і сілу. А ня ў крыўдзе калі ты?       — Як лягу ў магілу.

Песьня сіроткі

Трэба мне, сіротцы, доля.         Ой, трэба: Няма хаткі, няма поля         І хлеба. На тым сьвеце бацька, маці         Ў магіле, — Сама я запрацаваці         Ня ў сіле. Хто ж адзецца, пракарміцца         Паможа? Дзе падзецца, прытуліцца,         Мой Божа? Пайду к дрэўцу прытулюся,         Заплачу; К зоркам думкай памалюся         Бядачай. Пашлю скаргу, хай нясецца         За мора, Як мне цяжанька жывецца, —         Гавора. Мо' ня льюць там сьлёз напрасна         Паводкай, Маюць літасьць над няшчаснай         Сіроткай. Стогне бор, віхры зрываюць         Плёт з стрэхаў, — Мае жальбы заміраюць         Бяз рэха…

Былі ў бацькі тры сыны…

Былі ў бацькі тры сыны, Ды ўсе ж яны Васілі. Адзін служыць у дварэ, Поле панскае арэ; Другі стражнікам зь іх стаў, Куляй, шабляй засьвістаў; Трэйці згінуў у баю За свабоду і зямлю. Бацька ў вёсцы сваёй сьпіць, I дуда пры ім ляжыць; Ён часамі дзьме ў яе, Песьню нудную пяе: Ой ты, дудка, ой, дуда! Бяда жыці мне, бяда! Не вяселіш ты мяне Ў маёй беднай старане.

С песень беззямельнаго

1

Ніваў загоны, Лес, сенажатка, Садзік зялёны І гэта хатка — Ня нашы, братка… Сёлета гэта Выарам гладка, Далей на лета Чуць-чуць з апраткай Цягнемся, братка. Потам абліта Ніва і градка, Наша рунь жыта Дый сенажатка — Панскія, братка. А хоць нам трэба, Так, неспагадка, Мець кусок хлеба, — Вер, будзе сьвятка І ў нас, мой братка! Пройдзе, як вейка, Крыўда і звадка, Будзе зямелька, Будзе і хатка - Ў магілцы, братка!..