Читать «Трава і камень» онлайн - страница 10

Юсцінас Марцінкявічус

1966

ЦІШЫНЯ

I я буду маўчаць. Добра ісці з маўклівымі рэкамі. Чуць шорах у цішыні. Мо думкі? Мо рыбы? I рыбы і думкі нямыя?

1967

ЗІМА МАЙГО БАЦЬКІ

З дрэў, што некалі садзіў мой бацька, Птушкі ўсе даўно паадляталі. I на чорныя галіны іх Толькі ўзімку зоры ападаюць. Вось ляжаць усе яго прылады: Барана, саха, каса і рукі, Быццам бы няма куды пайсці, Быццам бы няма чаму дзівіцца. I жыццёвыя яго падзеі Неадназначнымі засталіся — Хто абраміць жыта ці ваду, Хто апіша ці вясну, ці лета? Калі добра ўслухацца, дык ноччу Чутна, як у хлевушку за хатай Глыбака, пакутліва ўздыхае Верная, старэнькая рагуля. Гэта ўсё трывожыць маю думку.

1966

ЛОСЬ

Каля крыніцы свежыя сляды, Абгрызеныя парасткі ракіты, Дрыжаць ад пахаў трапяткія ноздры, I музыка сугуччаў — у вушах. А потым на яго ссівелай шкуры Разыдзецца скрываўленая пляма, Уткнуцца ноздры у пясок настылы, I згаснуць промні сонечных рагоў. Ён мне на сконе не аддаў нічога: Ні пахаў, ні сугуччаў, ні пачуццяў, Якімі ён быў повен і багаты, I засталося ўсё ў дрымучым лесе. Здавалася — Мяне ён перамог. Змачыце палец у крыві гарачай, Каб перакрэсліць каінавым знакам Мой дужы лоб,— няхай убачыць кожны, Што я такі звычайны, як і ўсе. I я пайшоў з лясных зялёных нетраў, Нібы ў астрог, Суровы, адзінокі, Асуджаны сабою пажыццёва.

1967

ПАМІРАЕ РАКА

Няма асноўнага пытання Цячэ адкуль, цячэ куды. I берагі даўно замоўклі Ад жуды. У глей хвастамі Рыбы б’юць і б’юць. Знікаюць рыбы, Птушкі не пяюць. Няма жанчынам дзе Ні мыць, ні паласкаць, Расце трава, А хваляў не відаць. Ой, на каго ж Пакінула ты нас? Я гладжу дно, Што высахла не ў час. Хадземце, людзі, I раку наплачам, Каб слёзы піць свае. Тады мы нешта значым!

1967

ПЕРШЫ ЎСХОД СОНЦА