Читать «Трава і камень» онлайн - страница 24

Юсцінас Марцінкявічус

1976

***

Калёры сну жыцця... Спі, спі, пакуль не разбудзяць крыкам ці шэптам. Ён будзе галінкай з пупышкай гарачай, шыба яе астудзіць. Даруй — укленчу зары. Даруй — укленчу каменю. Вочы мае апякаюць дзве кроплі. Апошнія. Смяюся я? Плачу?

1976

МОВІЎ ЖЫЦЦЁ

Цягнучы свой цень, крыло нібыта, вымавіў: жыццё. I тут прыйшло: зоркаю ж была зямля калісьці. Не чорны хлеб жыцця ў маіх далонях крышыцца, а, мусіць, лёгкі хлеб. Ах, як жыцця банальная расліна ружовай кветкай неспатольна мкне: благаславі яе дабром і ласкай, абві ў прамень.                         (Рука, што падае, яна святая, нібы стол ад бога. Скажыце ж ёй ісці і зелянець. Кулак не трэба гадаваць. У цемры яго ідэя. А ў каменні корань.) У кожнай кветкі свой калёрны смех, зялёнаю лістотай мовіць дрэва, пяе пылінка кожная бязгучна! I гэта свету шчырая рука. Няхай жа на ёй скача ў дабрыні канец, які намерыўся ў пачатак.

1978

ЗЯМЛЯ ЎЗДЫХАЎ

Зямля перасохлая цяжка ўздыхае. Расце там чаканне (шыпшына без лісця) і птушкі і голас абронены — востры, сухі, нібыта шып, раніць узнятыя вочы ўгару. Бачыць знікненне страшуся, адказу не чую, і не пытаю, і не пытаю. Рану пазнання, як кветку, паказваю небу: глыбока баліць, і кругам ідзе галава. Як гулка ціха!

1978

РАТАЙ

Праца цябе не ўмяшчае. Спатоля — таксама. Ратай, якая ж твая зямля? Калі яна на стале — маленькая вельмі! Затое, якая яна бясконцая ў сэрцы! На самай вялікай зямлі ён стаіць, увянчаны вянком зязюль. Дотык любові абуджае яго дабрыню, і яна зіхціць, як нарог пасля ворыва. Ходзіць па яго сэрцы ці то чалавек, ці то бог гаспадаром руплівым і кладзе ўсё на месца, што не так пакладзена.

1978

ІДУЦЬ КАМЯНІ

Зноўку камень, шэры брат, мой ідзе. Цяжка ўзнімаецца па сцяжыне ўгору. Як і я, галаву апусціўшы, ідзе. Нясе сваю каменную цішыню, дагістарычны подых леднікоў, водар траў і жытоў, памяць аб чалавеку, жывёліне і пчале, якія да яго датыкнуліся: мёдам пахне стары твар каменя, ашчасліўлены жывёлінай і чалавекам. Ідуць камяні. Цяжка-цяжка ідуць. Разам з намі нясуць ледавік вечны смерці. I становяцца ў нашых галовах каля перапоўненых ямак. Не спяшайся, камень, пакуль яшчэ можаш кветку быцця запальваць, пакуль носяць чмялі мёд салодкі з горкіх слядоў жыцця. Ой, пад нагамі ў цябе каменьчык!