Читать «Трава і камень» онлайн - страница 23

Юсцінас Марцінкявічус

***

Расце з любві і дабрыні і чалавечнасць наша, й веліч! I тое полымя, што спеліць гарт нашых душ, дух чысціні і ў вечнасць наш кірунак цэліць! I ты, што ў зыркім тым агні прыйшла, нібы з’яўленне свету ў жыццё ўлюбёнага паэта, яго да сэрца прыгарні і знікні ўяўнаю прыкметай! Святлей тут стала ад цябе, ад слоў скупых, дзе сэнсу многа. Я паўтараю змест іх строгі: існую я не для сябе,— жыву для некага другога!

1976

АКНО

Мабыць, так і здарыцца тады — лёс міргае змоўніцку ў прыкметах,— раптам, быццам з яблыні плады, я ўпаду на іншую планету. I зямля схаваецца ў імжы, думкі павяртаюцца з бадзяння. Як ты жыў дагэтуль? — раскажы,— запытаюць іншапланецяне. Чым быў значны — быццам адпадзе. Божа мой, у гэтым дзіўным крэне што змагу сказаць я пра людзей, пра сябе, пра крылы, пра карэнне?.. Што пра іх я ведаю?!.                                  Кіно — праслізне абрывак небакраю ў розуме нямым. Бы праз акно, праз мяне бясконцасць пазірае.

1976

***

Паслухмяны я з табой, агонь, ціхі, бы запаленае дрэва. Хісткая, нахіленая ўвысь — гэткая мяжа не раз’яднае. Вечны, у часовасці замкнёны, формаю рухавай вышэй форм вынікаеш. I ва ўсім знікаеш, як у целе думка і душа. Шэпчаш мне спагадліва з мяне: адхініся. Востры дотык болю — гэта ты мяне пацалаваў ці працяла думка: гасне цела.

1977

***

Аголеная згвалчаная пушча. Вятрамі скрозь прадзьмутая душа. Як цісне адвячоркам змроку гушча, як гулка цішыня гудзе ў вушах! Здаецца, спынен лёт і, склаўшы крылы, лячу ў нямую бездань стрымгалоў. Усе ўспаміны цішыня акрыла, і што было, з туманамі сплыло. Адно жыве іскрынка тае сілы, што не згасілі бог і забыццё, што чалавека некалі стварыла, што мы завём, жартуючы, жыццём!

1975

***

Адшапацелі, адгулі лясы. Спакой руку на лоб паклаў. Праз сэрца прайшла думка неба. Выйдзі ранкам на ганак і глядзі на дарогу, па якой век віхрыцца, прыгінаючы жоўтыя травы. Вярніцеся ўсе, каго я любіў, я хачу вам засведчыць, што клопат маёй душы — хадзьба адвечная ў людзі. Святло, якое ва мне — ад вас. Цемра, баюся яе,— ад вас, людзі. Ды з надзеяй гляджу, як да зямлі далікатна дакранаюцца пальцы чалавечнасці, шукаючы нашых слёз на ёй.