Читать «Трава і камень» онлайн - страница 26

Юсцінас Марцінкявічус

1978

ПСАЛОМ ДОМУ

Па сцежцы, што вядзе дамоў, парог балюча прыбягае, да сэрца туліцца,— пагладзь хоць,— імя тваіх зямлі і дому. А з вокан, многа дзе вачэй, на сон твой ціха налягае знаёмы твар зямлі і дому, агню, вады спрадвечных святасць. I цёплай пысаю жыцця гасцінны стол вячэрай дыша. У першародстве ў сэрцы зліты імя тваіх зямлі і дому. I болей, чым магу я, веру!

1978

ПАХАВАННЕ

Двор успамінаў засланяе цень. Каму і на каго цябе пакіну? На кім самкну абапал шыі рукі? Дзіця зямлі ўбягае ў гэты свет, як з лугу, вышчыпнуўшы ў ім званочак, і ўсё, праменячыся, звоніць, звоніць. Збяры яго, наш свет, з любві і працы — і ўбачыш: людзі ж там. Чаму ў жалобе яны з такою цяжкасцю выносяць з быцця у небыццё сваю паклажу? Ёсць недзе сэнс, камусьці так патрэбна. Схіляецца над дзіцем ціха радасць, і вусны, лоб пацалаваўшы, шэпчуць: апроч зямлі ёсць і бясхмар’е неба, куды імкнуцца з вечнай песняй птушка і чалавек з акрыленаю марай.

1978

***

Са сцірты, як з крыл аблокаў, ахапіць дасяжна воку ўсё па самай крайняй мерцы — ад стала да слоў ад сэрца. Дзьмуць вятры, а спіны ў поце на гары ў такой рабоце. Сып, жаўрук, свой спеў з вышыняў, як расу нябёс, за шыю. I калі не хмарыць зрання, стуль відно і да прызнання: хтосьці там, дзе зжата ніва, быццам кветку, беражліва чалавека ўзняў. Далёка — а, здаецца, ўзняў высока.

1978

***

То аддалялася, то зноў навісла... I я гатоў бы сам абняць квітнення разгайданую вяршыню. Прашу цябе, грудочак дабраты, расчуль мяне да ўздыху, спазмы ў горле, да дрыжыкаў лістка мяне праймі! Сашчэру зубы, выцерплю ўвесь боль, бо знаю: ён жа мой і боль, і клопат. Падтрымка міру — гэта груз гары, але пасільны кожнаму, каб несці. Ёсць шчасце міласэрнасці — не зможаш падаць руку, нямым вярнуць дар мовы. Але чаму засмужана ў трывозе ўся гэта прыгажосць? Няўжо часова?.. У кроне росквіту два розных птахі — Залюбавацца б, а на сэрцы цяжка.

1978

КАІН

Ноч беспрасветная, і ўсё ж яна не хлус. Беспамылкова пакажа з мірыядаў зор яго адзіную і строга спытае: дзе ж цяпер твой брат? Ён адчуваў твае абдымкі перад скананнем? Ну, кажы! Каб мне дастаць яго — далёка. Каб адштурхнуць — занадта блізка. Ён неадхільны і прыгожы, мой брат, сваёй бязмоўнай смерцю.