Читать «Трава і камень» онлайн - страница 21

Юсцінас Марцінкявічус

1976

КАБ СПЯВАЎ ПРА ЦЯБЕ

Я ўжо ёсць, існую, як камень, падкінуты ўгору, каб спяваў пра цябе, твая птушка і крык, Літва! З лёну, з дрэва, з гліны — выйдзі, пакажыся, сціплая! Ідзі проста на гук роднае мовы — і знойдзеш мяне... Яшчэ слова — цябе я ўбачу, ціхую і чыстую, як нядзеля: белы абрус на стале з выцвілымі плямамі крыві. Тут дзялілі хлеб. Не пакінь мяне аднаго у задумлівасці самотнай. Дай неба,— прашу,— каб шэраму каменю спяваць — дай неба, якога твой Нёман поўны. Я ўжо ёсць, існую, як камень, падкінуты ўгору, каб спяваў пра цябе.

1975

ШЧАСЦЕ, ШТО МАЮ ЦЯБЕ

У святле звечарэлых нябёсаў твой твар прыгажэе, радзіма. Укленч і маўчы — хай табою напоўніцца гэты абшар, бо такая любоў. Цераз сэрца струменіцца кроў і крычыць:                                            радзіма, лёсаў калыска, я мэты тваёй шукаў, не знаходзіў — гняздо жаўрука ў разлогах палёў — ты! Мне хораша так углядацца у яблыню, ў квецені ўсю, у дзіцёнка, што спіць, у пагляд твой туманны. Ды кветку шукаю, што сходна з табою, якая заўсёды захоўвае водар маленства і вечара, цёплага, соннага. Так, шчасце, што маю цябе, заўжды нада мной нахілёную. Адсюль мае словы — о, мае словы! Яны, як бінты, прыліплі да ранаў тваіх.

1975

ГАВАРЫЛА

З казак словамі мамы: было даўным-даўно; маім голасам з песень: ой ліля, ліля; малаком з гладышоў гліняных, крошкаю хлеба з абрусаў; пошумам пралак               і крыжыкамі вышывання сэрцамі з-пад кашуляў; слязьмі з вачэй, у крыўдзе — косамі гаварыла, гаварыла, гаварыла; столькі стагоддзяў мінула, пакуль я пачуў цябе, краю.

1976

***

Не адзінокі я. Мова ёсць са словамі для стрэчы і развітання. Не адзінокі я, таму й гавару. З вёсак і рэк, гарадоў і азёраў па імёнах пазнаны. Ужо, нібы слоўнік, на літары Л я разгорнут. Тут і імя тваё блішча. Белая кветка ўзнімаецца і гайдаецца. У цемры буду трымаць, нібы ліхтар, тваё імя.

1976

РАНЫ

Нібы заклятую ваду нясу — увечары і ўрана сцярожка, ціха абыду твае затоеныя раны. Услед лістоце — весні ліст. Але нязменлівая вера. Твае вароты нарасхліст, і разнасцежаныя дзверы. Між скрыжаванняў і шляхоў, між розных моў, у стромкіх лёсах звініць твой голас: хто пайшоў... тым, хто пайшоў,— абсяг і посах. Нанова зелянее гай. Ды не загойваецца верад. Хай дакрануцца — загадай! Хай —          дакрануўшыся —                                   павераць!