Читать «Трава і камень» онлайн - страница 16

Юсцінас Марцінкявічус

1971

ПАЛЁТ ПТУШКІ

Цяпер. Па вячэрнім небе. Над пушчай, што на поўнач хвалямі адступае,— птушка. Ляціць павольна маленькая кропка. Супраць ветру. Далёка. На поўдзень...                       і ўспомніў я прывабную тваю блізкасць — келіх, напоўнены ласкай і летам, і цела палёт па світальным небе ўсё ўгору)                 — птушка, чаму гэта час і лёс супраць мяне? Заўсёды супраць мяне і цябе.

1975

ПАД ЗОРКАЙ ВЫСОКАЙ

Цяпер я ўжо ведаю, хто ты, і моўчкі стаю пад зоркай высокай, дзе сціплая —                      радасць, дзе стоены —                      боль: пад зоркай высокай. Твой голас мяне абдымае. Тулю ў далонях бяскветную зёлку. Каханнем пазначаны — я ўсё прыгадаю і ўсё зберагу: пад зоркай высокай. Праз досвітак смужны над полем і сэрцамі                             ўзносіцца голуб, быццам галінку алівы,                         сціскаючы ў дзюбе слова «кахаю»... Ужо прызямляйся, гукаю.

1975

ЛІПА

Ліпа, мяккае дрэва,— гудзенне святочнае пчол, хаціна,            поўная птушак. Развейвалася па Літве, я бачыў, тваё насенне: лыжкі ліповыя на стале, ў каморы ліповыя дзежкі. У ночвах ліповых румзае немаўля, ды, слодыч тваю адчуўшы, зацмокае ўцешна. Некалі ўбачу:                      мужчына, схіліўшыся над табой, габлюе, чэша, разьбярыць... — Раблю,— неахвотна скажа,— рэч для душы,                       не для цела. О дрэва, поўнае ласкі і чысціні, столькі вякоў ты са мною.

1975

ВЯРТАННЕ ПТУШАК

Здаецца, не рукамі да мяне ты дакранаешся, а — квеценню.                                                Званчэюць, калі ты побліз, веснія світанкі. Пяшчотай ахінаецца душа, і цела ёй ужо не супярэчыць. Не брудзяцца агонь, вада і хлеб. Менш гаварыць або зусім маўчаць і позіркамі выгадаваць дрэва з лістотаю любові і жыцця. Вяртаюцца ўжо птушкі, ўжо ляту і я ў сінечы любага пагляду, упарта паўтараючы: багоў, якім дагэтуль ахвяроўвалі, забудзем, ахвяр, якімі ахвяроўвалі, успомнім.