Што адтуль ты людзям прынясеш,з той зямлі, куды ідзеш навек?Лётаць будзе сэрца тваё дзе,у якой птушынай чарадзе?Да якой ты краскі палявойпрыхінешся сціплаю душой?I жалеза ад прылад якіхна руках пакіне след цяжкі?I яшчэ якое ліха з ліхдля цябе на свеце тым знайшлі?Быў ты ўмельцам спрытным між няўмек,адпачні ж хоць сёння. I навек!
1974
***
Калі гаворым аб айчыне — найпершае тым, хто загінуў, слова.Дыханне іхняе распроствае нястомна штандары нашы; рукі бласлаўляюцьі нашы клопаты, і нашы спадзяванні;і вочы іхнія, бы зоркі, сочаць;і гутарыць зямля іх плённай мовай: птушыным граем і цвіценнем вішняў, дзіцячым смехам, голасам жанчыны, дзясніцай, што, прасцёршыся, трымае наступную і гэтую айчыну.Давайце гаварыць аб ёй праўдзіва,каб, хто загінуў, мог нас разумець.
1975
***
Спакой тым, хто нічога не жадае.Тым, хто смяецца,— сонца. Будзь свабодны,каб дзеці і буслы цябе любілі.Патайнасць каранёў і годнасць кроны —такі твой воблік. Сярод нас жывеш,гаворачы: ах людзі людзі людзі...Так хораша гучыць гэта, што мыспыніліся і, гледзячы ў нябёсы,здзіўляліся: як сіне і высока!Яшчэ не ведаю, ці мы знаёмы;заўважыў толькі: вочы — не звяроў,не кулакі і не каменне — рукі.Так хораша было, што стала днець.
1975
***
Душа напоўнілася крыкам жураўлёў.Зямля мая, балесная мая,—Каменьчык мігатлівы між сузор’яў.Адсутных блаславіць рука ўзнялася.Так ціха — бы вярнуліся з пагостаі, ўздыхамі раздзьмухаўшы агонь,што шэпча — слухаем,што кажа — разумеем.Мы разумеем трацячы. Вазьмівось гэтае пяро, каб адчуваўжыццеахоўны дух птушыных гнёздаў,каб да цябе прыходзілі звярыпамерці...Штось быццам патрабуе твайго слова,і штось яго затрымлівае ў вуснах.Кахаючы, трывай. Каб заставаўся.Каб з цёплых рук жыцця не выпаў раптам,як востры камень...
1976
***
Калі стараецца прыпомніць дрэвазялёны колер сваім голым голлемі посвіст птушак выплакаць спрабуе — я замаўкаю, і ў маіх вачахсвет бачыць, як нялёгка быць на свеце.Як два агні, абдымемся так, дрэва,і танна суцяшаць сябе не будзем.Дагэтуль я саромюся прызнацца,як вечна, як пакутліва люблю.Ці падалося мне, ці сапраўдыты клікала мяне? Куды ты, дрэва? Бязлітасная цемра навакол.I птушка, за якой імкнешся,— птушка смутку. I ліст не ад вясны палёт займеў.Як плачуць нашы карані сляпыя — чую.