Тры гады я не маю спакою ні звання,Тры гады як блукае за мною расстанне,Адзначаю сягоння я смутную дату —Дзень, калі пакідаў сваю родную хату.А наўкол разліваецца спелае лета,Каласамі шуміць урадлівы палетак,Зацвіло на ім неба валошкаю сіняй,Як і ў нашай далёкай-далёкай краіне.Людзі йдуць, і са мною спыняецца кожны, I я ў кожным найлепшага сябра знаходжу,А туга не змяншаецца нават на волас,Хоць на тысяч.у дзён пасталеў яе голас. Часта-часта, здараецца, зойдзе размова,У мяне вырываецца роднае слова:— Калі ласка! — прамоўлю, а сябра адчуе.Дзе з парога вітаюць: — Заходзь, калі ласка!Дзе за стол запрашаюць: — Сядай, калі ласка!Дзе руку паціскаюць: — Прыходзь, калі ласка.I я маю салодкім сваім абавязкам Гаварыць, паўтараць без канца: — Калі ласка! Найсвятлейшае слова між слоў Беларусі!Я з табою жыву і дадому вярнуся,I тады толькі сціхне у сэрцы трывога,Калі сам запрашу я гасцей ад парога:— Калі ласка!
1944
ПЕСНЯ ПРА МІНСК
Не буду пытацца ні ў кога,I болей ніхто ўжо не скажа,Сама будзе весці дарога Туды, куды думка падкажа.Там пляц мяне кожны пазнае,I камень раскажа мне з бруку,I комін з руін нагадае Няўтойную ран.у і муку.Звяры павяртаюць у норы,А птушкі — да гнёздаў любімых.Магіламі ўкрыты прасторы,Ды нельга забыцца радзімы.Хай ластаўцы нельга мясціныЗнайсці, дзе гняздо змайстравана,А я адшукаю руіны,—Тут хата мая зруйнавана.Праз камень трава прарастае,Галінка да сонца імкнецца.Ізноўку зямля зацвітае На попеле спаленых сэрцаў.Як птушка малая, старанна Свой дом адбудую нанова,Да стомы, да поту я стану Цагліны насіць на будову.Каб там, дзе браты паміралі, Дзе іхняя кроў чырванела,Ні колер, ні гук не прапалі,—Каб зноўку жыццё заквітнела!
1945
ДА МУЗЫКІ
Сыграй мне, музыка, сыграй мне без нотаў, Без флейты, без скрыпкі сыграй,Сыграй на кавалках парванага дроту, Што звіс на слупах з краю ў край.Хадзіць па дварах і па вуліцах будзем, Хай скрозь нашы песні гучаць.Збягуцца да нас уцалелыя людзі, Мы будзем між імі стаяць.Не, цяжка забыцца, забыцца не можна, Галосіць пралітая кроў...Сам-на-сам дзе-небудзь тады асцярожна Паплачам маўкліва, без слоў.Сыграй-жа мне гнеўную песню, музыка, У гневе мой смутак сплыве.Тут знішчан дазвання набытак вялікі, Але перамога жыве!Па вуліцах нашых праходзіць дарога, Дарога на захад вядзе.Насустрач сваім пераможцам з парога З уцехай выходзім штодзень.Сыграй-жа, музыка, сыграй мне без нотаў, Матыў перамогі сыграй,Сыграй на кавалках парванага дроту, Што звіс на слупах з краю ў край.