Читать «Соль жыцця» онлайн - страница 15

Айзік Платнер

***

У смерці дзесятак шляхоў, пэўна, ёсць. Жыццё — сотні, тысячы мае. Радзіма! Жыццёвую ўпартасць і лёс Народ мой табе прысвячае. Магутную зброю куюць кавалі, Зара перамогі ірдзее. Вы чуеце скаргі? То скаргі зямлі,— Ёй цяжка насіць ліхадзеяў. Яшчэ толькі сорак другі — Беларусь За дротам калючым, у ранах. I лепшыя людзі ў такую пару Ідуць у лясы, ў партызаны. Яшчэ у пажарах і хаты й сады, Ні хлеба няма, ні адзення. Але над спалохам, над смерцю заўжды Пануе людское сумленне. Апошні кавалак старая цішком Прынесла вандроўніцам з гета. Спаліла-б фашысцкую погань агнём, — Адна ў яе мара і мэта!

***

Думае розумам ясным, Чуе ўсхвалёваным сэрцам, — Гэтым дзяўчаткам няшчасным Трэба дзе-небудзь сагрэцца. Тут — ні прытулку, ні сховы. Немцы — ля кожнай хаціны... Ёсць у сяленні Дуброва Сябра стары Міхаліны. Трэба падацца туды ім. Сцюжа. Вятры над палямі. — Донькі мае залатыя, Як развітаюся з вамі? Разам паплакалі горка. Хутка ці будзе спатканне? Будзе          А покуль за ўзгоркам Трох пуцявін скрыжаванне. Галя да сябра з Дубровы Пойдзе адною пуцінай. У лес партызанскі суровы Прыйдзе сястра яе — Дзіна.

***

Аб сёстрах спявай, маё сэрца! Прыйшло красавіцкае сонца, I дождж над зямлёй пранясецца, I гром адгукнецца ў аконцы. Вось снегу няма ўжо,                                  і травы Усходзяць ля студні вясковай, I тысячы сонцаў ласкавых Вада пачала адлюстроўваць. У сне неспакойным, уночы, Да Галі з’яўляецца мама; Як цяжка па снезе ёй крочыць, Па коўзкіх руінах і ямах!.. У мамы разбітыя скроні... О мама, чаму ты нямая? І падае Галя ў бяздонне, За што затрымацца не мае. Сцюдзёныя сцены навокал Адточаны гладка...                               I раптам Ёй робіцца цёпла і лёгка, Хтось Галю паціху пакратаў. У хлеве — цяляты малыя, Тут цёпла ад іхняга пару. Дзве мяккія, гладкія шыі Ля Галінай шыі і твару. Сябры дарагія, цяляты, Пастушку маю беражыце, Бо могуць фашысцкія каты Прыйсці і да вас...                             Не кажыце, Што Галя прыйшла мая з гета, Ёй крыжык наўмысля надзелі. Няхай гэта будзе сакрэтам, Каб немец яе не застрэліў!