Выйдзі, майстар,У горадзе лепшае месца знайдзіI падмурак кладзі.Так будуй гэты дом,Каб за кожным акномНовы дзень разгараўся вясёлым святлом, Каб ніхто не ўтаіў захаплення ў вачах, Паглядзеўшы, як сонца ліецца на дах.Ты будуй гэты дом, ды трывала будуй, Самым лепшым цэментам пралёты змацуй, Як спатрэбіцца медзь ці спатрэбіцца сталь, —Іх дадуцьУкраіна,Урал,Казахстан.Дзверы з дубу навесь:Гай магутных дубоў Каля Нёмна жыве,Уздоўж яго берагоў.На завесы надзейныя дзверы прыбі,Але гэтак зрабі,Каб дзіця тыя дзверы магло адчыніць Каб гасцінна яныЗапрашалі сяброўНе мінаць гэты дом,Завітаць на парог.А па гэтай рабоце ты фарбы вазьміЗ усяе неагляднае нашай зямлі,Каб і зоры свяцілі,I кветкі раслі,Каб найлепшыя колеры ў доме былі. Расстарайся на вокны празрыстага шкла, —Самай тонкай работы павінна быць шкло,Каб ніводная рыска значна не была,Каб лілося святло,Калі сонца ўзышло,Каб не гасла відно,Калі зойдзе яно,Каб марской чысцінёю паветра плыло.Чуеш, майстар?Старайся, як лепей зрабіць!Пабудову закончыш, — прайдзі і агледзь,Каб не брыдка табе было, майстар, сустрэцьТых, што прыйдуць сюды Гаспадарыць і жыць.Дом гатоў і, здаецца, плыве ў далячынь,Дзе відны ўжо наступнага берагі.I падзякаю партыі песня гучыць,I нястомна на вахце стаяць юнакі.
1945
ШОЛАМ-АЛЕЙХЕМ
Любоўю з табою ў імкненнях мы звязаны творчых. Хоць плакала сэрца, ды горка смяяліся вочы.Стаю перад скарбамі кніг тваіх — праўды крыніцай,I жудасць мінулай пары мне ізноў быццам сніцца.Не раз суцяшалі ў бядзе твае свежыя словыI ўверх узнімалі пахілыя ў горы галовы.Ты радасці шмат нам прыносіў заўжды ў вечар зімні,На’т бацька мой хмуры — і той усміхаўся з усімі.I слухалі Шолам-Алейхема з намі суседзі,Жанкі, помню, шылі... Смяяліся ўсе, нібы дзеці...А бацька стары, каб на людзях ад смеху ўхіліцца,Паважна выходзіў на двор — зачыніць акяніцы.Але ў тыя дні я не раз неўспадзеўкі падслухаў,Як рогат яго праз акно далятаў да нас глуха.У «шукальнікі золата» за акіян ты падаўся,Але не знайшоў... Быў ты бедным — такім і застаўся.Ў Н’ю-Йорку дасюль яшчэ цэлы той дом, дзе памёр ты.Жывуць краўцы Бронкса ў ім. Радасці горам сцёрты.Ў тым доме і каменя нават няма з тваім імем,Твой помнік — то кнігі. З’еднаў нас навекі ты з імі.А ў Бронксе пастаўлен цялец залаты ў стальным храме,Як тупасці помнік, банкірамі і гандлярамі.Ты скора патух, але будзеш свяціць і ў далейшым. Ў вяках дарагім застанешся, наш Шолам-Алейхем.Прайшлі з тваім імем праз цьму перашкод у жыцці мы,I скарб даняслі твой да светлай совецкай Радзімы.I, роўныя з іншымі ў нашай сяброўскай мы хаце,Паклалі ў скарбніцу народаў і наша багацце.А смех твой шырокі на мовах совецкіх гучыць гучным звонам,I заўтра, як сёння, ўшануюць цябе векапомна.Яшчэ маладзейшым ты будзеш у нашым далейшым. Ў вяках дарагім застанешся, наш Шолам-Алейхем.