Вайна. Папялішчы — не хаты...I лета ў крывавых праменнях... На лузе нямыя цяляты Глядзяць на маланкі ў здзіўленні.I пахне травой сакавітай,I шэпча трава тая ціха:— Галіна, цялят беражы ты, Інакш будзе ліха! —Так, ёсць гаспадар у цяляці,А Галя адна ў гэтым полі.На фронце татуля, а маці...Не прыйдзе ніколі, ніколі!На вёрсты, на цэлыя міліПалі працягнуліся ўдалеч,I кветкі галовы схілілі,Ласкава ўсміхаюцца Галі.... Праз буры і ўранку і ў змрокуІмчыць яе тата здалёку,I Галю ён вызваліць першы...Ён прыйдзе ці конна, ці пешшу!На крыллях ляціць яе тата,А можа, на шумных гарматах,I гэткіх, як тата, нямала,—Іх тысячы — воінаў дбалых!
***
Дуброва. Пустэльны куток Беларусі.Уздрыгвае лісце на белай бярозе.Тугу і самоту выстуквае бусел, Гаворыць на мове сваёй у трывозе.Ноч. Хаты сляпымі, як цемра, вачаміГлядзяць у прастор, што не мае і краю, I хлопцы з лясоў, нібы цені, часаміТаемна прыходзяць, таемна знікаюць....Сядзіць у куточку на лаўцы бабуля.Лучына даўно ўжо сатлела і згасла.I ціха, — каб немцы, крый божа, не чулі, — У бойцы употайкі б’е яна масла.А Галя ляжыць. Ёй не спіцца, не спіцца,Гарыць яе цела, а вочы — у скрусе. Спаўзла яна з ложка і падае ніцмаПрад бабкай старою: — Баюся, баюся!О добрая бабка, скажу табе сённяУсю праўду. Ты-ж толькі нікому ні слова! —Спужалася баба: — Што кажаш ты, доня?Ты трызніш, дзяўчынка. Ды ты нездарова! —А Галя ў пакуце разгублена шэпча,I літасці просяць засмяглыя вусны.Яе абнімае старая за плечы:— Ну што-ж ты трапечаш? — — Баюся, баюся...Скажу я ўсю праўду. Дзяўчынка я з гета. — I слёзы ў вялізных вачах задрыжэлі:— Баюся, дазнаецца немец пра гэта,Баюся, каб немец мяне не застрэліў.А бабка пяшчотна яе прытулілаI гладзіць, як маці, малую дзяўчынку.— Хай згінуць фашысты — нячыстая сіла!Не бойся. Я ў горы цябе не пакіну.
***
Сяло ў Беларусі — Дуброва.На полі — духмянае лета.Там пасвіць, пільнуе каровыДзяўчынка маленькая з гета.Спалох і самота над краем,Разбураны ён ад напасці,Няўжо, Беларусь дарагая,Тваё зацямнілася шчасце?Дзяўчынку-ж усе палюбілі!Скарынку апошнюю з ёюВясковыя людзі дзялілі,Бо ў сэрцы — сумленне святое.Яно ў барацьбе, ў небяспекахСагрэе нязгасным праменнем,Яно зберажэ чалавека.Яно прынясе вызваленне.