Наследвала Дзіна дзядулевы вочы,А воблік пазычыла ў мамы:Як тая,I плаўна, і лёганька крочыць I ўсмешкаю свеціць таксама.Яе хараство яшчэ покуль схавана,I толькі ў вачах яно ўсходзіць.Як сонца, закрытае ўранні туманам,Да Дзіны юнацтва прыходзіць.Радзіма з калыскі яе гадавала.Рукою дзявочаю, чыстай.Рукою, што кволыя краскі збірала,— Сама задушыла-б фашыста!Прыйшоў снегавою парой і пагнаў ёнНа вісельню дзеда. А ДзінаДа шыбы прыпала і ўслых застагнала...Адпомсціць унучка павінна!
***
Глядзіць гэты лес старажытным палацам, Карэнні, як быццам слупы выразныя, Сняжынкі, нібы дыяменты, іскрацца.Як грэбні, галіны ялін ільдзяныя.Страшней ад звяроў і дрымучага боруТой жах, што дзявочае сэрца параніў.Прад ёю — далёкі заснежаны ўзгорак,I маткі, і дзеці ў даўгім пахаванні.Стамілася Дзіна, прысела на момант.I вочы яе замыкае дрымота.Нара пад ялінай здалася ёй домам.У лісці замшэлым заснуць ёй ахвота...
***
Палаў эшалон на зары,Палохаў разбуджаных птахаў,I вогненны, вольны парыўГуляў па вагонах, па дахах.I дым апускаўся на дол,Панурыя вораны грознаРазносілі вестку наўкол:— Пагроза, пагроза, пагроза!I нават да ціхай нары,Дзе сон над усім уладарыў,З вятрамі дайшлі на зарыI водблеск, і дым ад пажару.Ёй душна... Чыясьці спінаСвятло засланяе ад Дзіны.Яна не адна, не адна!I нехта глядзіць на дзяўчыну.Ён дыхае цяжка.I кроўНа твары юнацкім і светлым.Ён шэпча:— З якіх ты краёў?Быць можа, ты з гета? —Ён бачыць збянтэжаны твар.Жалобныя, цёмныя бровы.— За смерць, за пакуты ахвярЯ помсціў сурова.—I Дзіна палоскі ірве З дзявочай кашулі старанна,На русай яго галаве Яна перавязвае раны.Схілілася Дзіна над ім.Здаецца, у сне ён з'явіўся.А водсвет пажару зусім З праменнямі першымі зліўся.I ранак празрыстым святломПакрыў снегавое раздолле.Дзесь заяц шмыгнуў за ствалом...Ідуць яны разам паволі.Ён кажа, што блізка атрад...Што зробіш? Ён крочыць-бы рад —Ды толькі ў вачах пацямнела.Цяжэе ягонае цела.У лесе ёсць вуха, заўжды Яно прыслухаецца ўпарта.Са зброяй прыбеглі сюды Хлапцы з партызанскае варты.А сосны струменілі пах,I лес напяваў яму песні.Хлапцы на сваіх кажухахЯго да зямлянкі панеслі.Іх добрых вачэй цеплыняI сэрца дружбацкая сілаЯго да жыцця абудзілаНа ўсходзе наступнага дня.