Адкрытымі вачамі цэлы свет стварэнне бачыць. Вочы ў нас, наадварот, на ўсе бакі расстаўлены, нібыта пасткі навокал выхадаў на волю.Што звонку ёсць, мы пазнаём з аблічча ўсіх жывёл; змалку мы яшчэдзяцей няволім, навучыўшы іх усе прадметы бачыць дагары, а не адкрыты свет, які ў звяроў на іх абліччах гэтакі глыбокі.Не мае смерці свет. Бо толькі мысмерць бачым; а свабодны звер сваю пагібель мае за сабою, наперадзе ж ён бачыць бога. Хай ідзе у вечнасць тое, што ідзе, як рэкі, як крыніцы, як патокі.У нас няма нідзе такога дня,каб адкрываў нам чыстую прастору,дзе кветкі скрозь і скрозь раслі б.Заўсёды свет такі: у ім нідзе нічога няма — каб без нічога; чысціні нябачнай, поўнай подыху, каб знала усё бясконца; знаючы ж усё, каб не жадала.Так дзіцяу гульнях забывае ўсё, пакуль сабой не зробіцца, калі памрэ.Хто блізкі смерці — той яе не бачыць, бо пазірае ўбок вачамі звера.О закаханыя! Калі б яныадно другому светлы даляглядне засцілі, напэўна, што змаглі б даўмецца, поўныя здзіўлення...Ці памылкова, выпадкова, імпрастор адчынены не ўсім адразу...Але ніхто пераступіць мяжысвае не можа; кожны з іх тамусваім зноў светам робіцца памалу.А мы, ўзіраючыся ў акт стварэння,мы толькі бачым гэты свет заўжды бязмежнасці адбіткам, на якісмуга дыхання нашага асела.Або здаецца нам, што звер, нямы, спакойным позіркам сваім наскрозьнас працінае. Вось які ён — лёс:стаіць насупраць, і нішто ягоне ўражвае; вось так і чалавек, і толькі так, насупраць ён заўсёды.Калі б ён нашую свядомасць меў,той звер, што ўпэўнена ідзе на нас ці ў іншы бок,— ён нас бы павярнуў на свой, звярыны, шлях. Аднак яго быццё бясконца неабдымнае, і нам не зразумець яго, не зразумецьяго тугой не стомлены пагляд.I там, дзе будучыню бачым мы,Усё ён бачыць, а ва Усім — сябе суцэльнага заўсёды.О гачасце тых малых істот, што застаюцца ў мацярынскім лоне; о шчасце мухі, той, што ў шлюбны час ляціць сама ў сябе: ёй лона — Усё. Упэўненасць няпоўную згадайу птушкі, што дваістасць знаесвайго паходжання, нібы яна — душа этруска мёртвага, які ў прастор прыняты, дзе ягоны дах — спакойныя фігуры. О, як той бянтэжыцца, хто робіць свой палёт, прарваўшы лона! О, як страшна ёнсябе баіцца, рэжучы паветра!Яго палёт, як трэшчына на вазе.Так кажана нябачны воку следфарфор вячэрні неба працінае.I мы: заўсёды, ўсюды — гледачы,ўсё бачым, выйсця ж нам нідзе няма!Мы поўныя праз край! Мы робім лад. Лад рушыцца! Мы ладзім зноў ягоі распадаемся паволі самі.Хто павярнуў нас так, што мы заўжды супроць таго, хто выйсце мае? А ён выходзіць на апошні свой курган, адкуль відзён былы абсяг жыцця, ён спыніцца ў задуме, азірнецца...Мы ўсе жывём у вечным развітанні.