Читать «Млын на Сініх Вірах» онлайн - страница 31
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч
Лірнік. Кінутых дзяцей шмат ходзіць па нашых дарогах, людзі. Хоць яны нашы, хоць яны яўрэйскія – бярыце іх, выдавайце за сваіх, крэўных. Усе пад богам, усе людзі, А не возьмеце – цяжка вас пакарае сумленне ваша.
Дзюбка. А гэта, Андрэй, прарок. Няхай спявае. Гэта іншы раз мацней за пракламацыю...
Лірнік.
Адлерберг. О, апошні магікан. Сфатаграфуй яго, Ганс. Якую гэта песню ты спяваеш, стары, і калі яе ў вас спяваюць?
Лірнік. Спяваюць яе, калі зваляцца халера альбо чума на нашу краіну.
Віктар
Дзюбка. Адлерберга ён тут не адшукае, ён толькі што быў і пайшоў. Але часу марнаваць нельга. Андрэй, ты ведаеш Трубайлу? Ідзі да гестапа і пільнуй яго там. Пабачыш – забі яго ў маю душу. Лёс атрада на яго языку.
Віктар
Дзюбка
Віктар. Д-добра. Ой, што гэта? Ой!
Дзюбка. Што з табою, сынок, што?
Віктар. Сэрца!.. Сэрца нешта... Шпарка бег... Сэрца.
Трубайла. Можа, пан будзе такі ласкавы і скажа мне, ці не бачыў ён тут каменданта? Мне сказалі, што ён тут, я вельмі спяшаюся.
Высакародны злодзей. Не, я такімі людзьмі не займаюся. Да таго ж, мне здаецца, што там пачынаецца аблава на маіх бліжніх двухногіх. А вы што, прыйшлі за сваімі срэбранікамі?
Трубайла. Но-но, хаме! Жарты? Ты ведаеш, з якою асобаю размаўляеш? Глядзі, як бы цябе не пацягнулі да Кажамякі на шост.