Читать «Млын на Сініх Вірах» онлайн - страница 30
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч
Андрэй. Мне лягчэй, калі я паразмаўляў з табою, даўно гэтага не было. Але не магу, не магу я яе забыць. Пячэ ў сэрцы.
Лаўрановіч. Та-ак. Значыцца, як у песні:
Не паробіш тут нічога, сынок. I лепей за ўсё забыць. Не руш сэрца сваё. Ну, дай я цябе пацалую. Час “да дому”. Цыкмуну перадай, што мы за апошнія дзесяць дзён высадзілі на трох чыгунках у паветра чатыры саставы.
Андрэй. Марыська, чуеш? Цяжка мне... На плошчы шум. Самагоншчыца, баба Ерэтычка крычыць, махаючы кулакамі.
Баба Ерэтычка. Падла ты, злодзей, паліцайская твая душа!
Дзюбка
Баба Ерэтычка. Людзейкі добрыя, а чаго ж гэта вы глядзіцё, чаго церпіцё? Прыйшла гэта паліцайская харцызяка з сябрамі, немцаў двух прывялі! Самагон палілі чысты, жытні. Выдудлілі нагбом восем кубкаў і пайшлі і грошы не заплацілі. Што ж гэта за парадачкі, якая гэта ўлада! Каб табе той самагон у глотцы стаў, каб цябе ад яго раздула, мерын! Каб цябе стацця схапіла падучая, ляк, звіх, цемяннік, верады абляпілі, лішаі. Каб табе грызь у жывот, каб табе вогнік твар сапсаваў, скула сіняя, каб табе валасень на ўсе твае члены! Каб цябе хінця трусіла! А што ж гэта такое, людзі? Самагон чысты, жытні! Бессаромная твая мыса! Казалуп ты, свіння! Каб з цябе дзеці кроў на старасці год выпілі, як ты той самагон выпіў, каб твая жонка вожыка ўпоперак шэрсці нарадзіла, каб у цябе ўсе твае сабачыя зубы выпалі і застаўся адзін для зубнога болю.
Дзюбка. Канцэрт, дый годзе. Але не ўмее яна клясці. Быў у мяне адзін знаёмы яўрэй. Той быў мастак, куды гэтай бабе. Ён рызман збіраў па вёсках, навучыўся. I свае яўрэйскія пракляцці ў яго былі: “Каб табе на язык села столькі верадаў, сколькі было дзірачак на той мацэ, якую спяклі яўрэі ўсяго свету з дзён Ісходу і да нашых дзён”. Добра кляў!
Лірнік.