Читать «Млын на Сініх Вірах» онлайн - страница 32
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч
Дзюбка. Ах, як недарэчна. Што ж рабіць? Канспірацыя? Якая тут да д’ябла канспірацыя? Канспірацыя тут, вядома, дрэнная, але на кватэры маёй пуста... А там, у лесе, людзі... Што ж, пайду сам.
Дзюбка. Пан шукае каменданта горада?
Трубайла. Так, па важнай справе.
Дзюбка. Ну што ж, я пакажу.
Баба Ерэтычка. Ав-вой! А божухна! А што ж гэта робіцца! Самагон папілі чысты, жытні, людзей сярод белага дня на вуліцах страляюць
Дзюбка
Высакародны злодзей
Дзюбка. Як... я яго бахнуў.
Злодзей. Ну і падумаеш, бахнулі. I на здароўечка! Калі чалавек перастае быць чалавекам, дык смерць для яго толькі сваяродная праява філантропіі.
А гэта што за божая кароўка?
Дзюбка. Ён хворы... А тут мне пашанцавала, бо маглі б і схапіць.
Злодзей. Бож-жа мой, гэта ж таварыш начальнік! Хоць ён і адпусціў вусы, але яму тут зусім не месца. Яго могуць пазнаць.
Злодзей. Таварыш Дзюбка. Хоць вы і камерсант, але я ведаю, у вас ёсць сувязь з партызанамі. Не пратэстуйце. Паверце сэрцу чалавека, які ніколі, ніколі не падводзіў сваіх. Перапраўце мяне да іх, стаўце якія трэба іспыты – я ўжо болей не магу тут. Перадайце сваім сябрам, што я магу быць карысным. Не адказвайце мне зараз, я ведаю, гэта канспірацыя, проста калі я спатрэблюся, калі ўспомніце маю асобу – прышліце за мной чалавека. Няхай смяюцца з майго мінулага, няхай нават расстраляюць – гэта ўсё ж ад сваёй рукі. Вы ведаеце, пан Дзюбка, Настачку, Настачку маю... Вучыў яе ў вёсцы на злодзеевы грошы... не ведала. Забілі маю Настачку. Цяжка мне!
Сабакі вы! Будзьце вы клятыя... клятыя... клятыя.
Заслона
Карціна шостая