Читать «Максім Багдановіч — крытык» онлайн - страница 7

Святлана Белая

I гэты юнак з асабліва інтэлігентнай душой, чуйнай натурай ужо ў шаснаццаць гадоў меў цвёрдую праграму, канкрэтныя эстэтычныя прынцыпы, якія ён выказваў не толькі ў крытычных працах, але і ў паэтычных і празаічных творах.

Багдановіч быў за мастацтва, якое “як гром, гудзіць і грозна будзіць ад сну і завець... народ”. Ён ставіў лёс мастацтва ў залежнасці ад таго, з кім яно − з беднымі ці з багатьмі. Калі душа музыкі зведала ўсё тое гора, што бачыў ён па людзях, то гэта гора і грала на срыпцы: “гэта яно вадзіла смыкам па струнах, і ніводзін сыты не мог так граць, як грала народяае гора”.

Багдановіч сваім апавяданнем “Музыка” сцвярджаў, што мастацтва толькі тады мае сваю дзейсную, неадольную сілу, калі выражае народныя спадзяванні, думкі, лёс; стан мастацтва залежыць ад стану грамадства; адзін з важнейшх прынцыпаў мастацтва − народнасць. Інакш не заб’ецца моцна сэрца ў грудзях народа, не заблішчаць вялікім гневам яго вочы, не прачнецца ён ад цяжкага сну. І з разважаннямі крытыка нельга не пагадзіцца.

Мастацтва — адно з галоўных і неабходных кампанентаў жыцця чалавека, адна з вышэйшых праяў яго духоўнасці, сцвярджаў Максім Багдановіч у другім сваім, празаічным творы “Апокрыф”. Песня, як і ўсё мастацтва, − гэта спажытак дзеля душы. Як спадарожнік, што чэрпае сілы ў жыватворнай крыніцы, так і беларус у сваіх песнях знаходзіць усё неабходнае для жыцця. Там ёсць песні, створаныя для хрэсьбін, радзін , вяселляў, для пахавання. Там ёсдь каляндарныя і абрадавыя песні. Можна спяваць аб заканчэнні абмалота, зімовым і летнім сонцавароце. Можна спяваць аб нябёсных палётках − калі душа ўлятае ў сусвет, за зоркі. Можна смела сказаць, што народныя песні − збавіцельніцы народа: пераходзячы з пакаленяя у пакаленне, з памяці ў памяць, яны захавалі галоўны прызнак этнаса нацыі − мову. I яшчэ − душу народа. Таму М. Багдановіч вуснамі Хрыстоса звяртаецца да музыкі: “Шануйце ж песні свае!” У песнях беларус знаходзіць адказы на пытанні, што трывожаць душу яго; песня маральна ачышчае нас; калі чалавек спявае, калі ён галодны не асудзіў песню − жыва яшчэ душа ў народзе гэтым. Але ўзвялічваючы песню, Багдановіч не ідэалізіруе яе. Ён не гаворыць: “De la musigue avant toute chose” (Музыка перш за ўсё), а сцвярджае: “Добра быць коласам, але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў?”

Некаторыя даследчыкі бачылі ў гэтых словах адыход ад пазіцый рэалізму, называлі Багдановіча “дэкадэнтам”, паэтам “чыстай красы”. Яшчэ раз уважліва ўчытаемся ў гэтыя словы. Лічу, што ўсё-такі лагічны націск падае на “Добра быць коласам”. Менавіта за першаснасць жыцця ў адносінах да мастацтва выступае крытык, хаця справядліва лічыць, што няма чалавека, калі не мае ён духоўных патрэб, навошта яму свет, калі няма ў яго мастацтва. Далей у “Апокрыфе” сказана словамі Хрыста: “Няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсць той спажытак дзеля душы”. З гэтых слоў бачна, як разумеў Багдановіч прыгожае. Адзінства зместу і формы. І далей развіваецца думка, якая выкрышталізавалася стагоддзямі ў народзе; прыгожае заўсёды добрае. “І сказаў ён у сэрцы сваім: хлеб адбіраюць у мяне гэтыя сінія кветкі... Але яшчэ з маленства краса іх прыйшлася мне да душы. Таму я не вырву з каранём іх, як усякае благое зелле. Няхай растуць і радуюць, як у маленстве, сэрца маё”. А добрае заў-сёды − прыгожае. Аб гэтым спявалі песню жнейкі, якія ведаюдь, чаго варты хлеб. Такім чынам, у невялікім апавяданні, можна сказаць, заяўлены погляды на прыгажосць, сутнасць і ролю мастацтва ў грамадскасці, значэнне яго для чалавека. У другім апавяданні — “Аб іконніку і залатару” ўзнімаюцца іншыя праблемы: традыцыі і наватарства, значэнне формы ў вызначэнні вартасці твора мастацтва. Як і ў “Апокрыфе”, Бягдановіч даказвае, што прыгажосць − гэта адзінства зместу і формы, мастацкай ідэі і “красы формы”… Тут нецяжка заўважыць, што на погляды крытыка ўплывала эстэтыка вялікіх рускіх дэмакратаў. Гэту думку ён праводзіць на двух прыкладах: іконе з Астрабрамскай маткай боскай і двума сярэбранымі ліхтарамі. “Роўную яны (“ліхтарні”) вагу маюць і з таго ж самага срэбра адліты былі, але ўсё ж такі адна з іх у семкроць болей другой каштуе, бо аздоблена з умеласцю надзвычайнай. Водгук жа таго, што ўмеласць і здольнасць тыя толькі ў выглядзе рэчы, або, як іншыя цяпер кажуць, у форме яе з’явіць можна, прызнаць мы мусім, што каштоўнасць вырабаў прыгожых адно толькі праз красу іх форм узрастае і толькі красою форм каштоўнасць тую мераць можна”. Пры аднолькавым матэрыяле, яго важкасці даражэй тое, што мае больш прыгожую форму. Яна надае матэрыялу новы змест і каштоўнасць. Змест і форма ў мастацтве ўзаемазалежныя велічыні. І гэта Багдановіч пераканаўча паказаў у сваім апавяданні. А вось заўсёды важная ў мастацтве праблема − суадносін традыцыі і наватарства. Як ставіўся да яе М. Багдановіч? Ён у сваіх поглядах ваватар і адначасова “традыцыяналіст”.