Читать «Дзярлiвая птушка (Гараватка - 1) (на белорусском языке)» онлайн - страница 124

К Акула

- Ты кажаш, што хвалюць гэтых камунiстаў, што тутака ў нас. Каго-ж гэта яны так вялiчаюць? Можа, гэта нашага Косьцiка Сабакевiча, Шпунтовага Лявона, цi Параску Макатунiшку? Гэта-ж усё гультаi, галадранцы, каб iх макарэц!

Пры апошнiх словах дзедаў голас задрыжэў, i ён iзноў сакавiта плюнуў на падлогу.

- Калi яны каму што добрага зрабiлi? - працягваў дзед. - Кажуць людзi, што пакажы ты сябе на дзеля, а нi на языку - от як! А гэтыя што? Каб iм бокам тоя вылiзла, што яны другiм робяць! А цi нi пра iх-жа гэта кажуць, што яны за бедны народ, процi паноў?

Вiдаць, дзед бы паднечаны. Ён гаварыў цяпер барзьдзей i больш заядла смактаў самасейку.

- Кажу табе, сынок, што нi знаю, як там у iх. Толька я от сваёй старой галавой як памяркую, дык вiджу, што тут нешта нi так выходзiць, як па радзiвя брэшуць. Нi забудзься, сынок, адно: нашаму брату-сiрмяжнiку нiхто нiколi нi спагадаў, нiхто нiколi нiчога нi даваў i нi памагаў, а кажды толька зь яго нажыцца стараўся, от як. А тыя людзi, што самi Бога адраклiся, цяперака нам у вушы ўводзяць, што народу сама найбольшая дабро робюць, якога яшчэ нiхто нiколi нi рабiў. Калi гэта ўзяць за добрую манэту, дык трэба тады паверыць, што чорт ангiлам зрабiўся, от што...

Дзед памаўчаў.

- Пасьля вайны, - працягваў Якуб, - як устанавiлася гранiца, ды нiкаторыя ўвiдзiлi, што тут жыцьця ня будзiць, дык многа нашых людзей тады ўцякло. З нашых Лiтоўцаў вун Пiтухоў старэйшы брат Сьцёпка ды Панасаў сын Аляксей, як Грамаду разганялi, туды пайшлi, дый з другiх вёскаў маса. Пайшлi, бо лепшага жыцьця шукалi. I от, значыцца, пайшлi, i як у ваду канулi, нi слуху нi духу, памiнай як звалi... А чаму-ж гэта так? Ты думаiш, яны пра сваiх забылiся, цi што? Ну нiхай-бы адзiн такi, што мог-бы нi адгукнуцца, дык-жа не. Людзi кажуць, што iз другiх вёсак тоя самая - нiякай чуткi. От разьбярыся сам. Людзi пiшуць з Амэрыкi, з Аргiньцiны, адусюль, толькi нi з Расеi. А гэта саўсiм пад бокам. Не, сынок, нешта тут ня тоя. Каб гэта добра было, дык адгукнулiся-б, быць ня можыць. Каб было добра там, як па тым радзiвя брэшуць, дык i пасылкi прыслалi-б, як каторыя з Амэрыкi. Мусiць, тамака дабрата такая... Нашым людзям, сынок, - кажу табе, - нiхто нi паможыць. Гэтыя во паны й асаднiкi ў жабракоў торбы адбiраюць, а тыя, мусiць, таксама анi на ногаць ня лепшыя. Цi гэта мы так перад Богам за што саграшылi, цi хто ведаiць...

XIII

Асноваю жыцьця й быту лiтоўскiх i навакольных сялянаў была зямля. Яна кармiла й апранала, урадлiвымi гадамi была ласкавай i шчодрай маткай, неўрадлiвымi - скупой i нямiласэрнай мачыхай. Прывязанасьць да зямлi не матывалася адно тым, што акупант перагарадзiў усе шляхi ў места цi далейшы пазавясковы сьвет. Зь няпамятных часоў людзi ня ведалi жыцьця iншага, апроч таго, што неразлучна было зьвязана зь зямлёй. У народным фальклёры зямлi адводзiлася самае пачэснае мейсца.