Читать «Дзярлiвая птушка (Гараватка - 1) (на белорусском языке)» онлайн - страница 123

К Акула

А мо ён добра Косьцiка ня ведаў? Можа, у Бураковага сына былi такiя бакi, якiх дагэтуль не спасьцярог? Мо й рабiў ён дзе што добрае?

Мусiлi-ж быць людзi, што маглi-б паказаць дарогу ў заблытаным Януковым сьвеце. Тады прыгадаў Бахмач дзеда Якуба. Ужо калi хто зможа працерцi засьлепленаму вочы, дык гэта дзед.

Лiтоўскi патрыярх часта занемагаў i ўвосень i зiмой, калi шванкавала надвор'е, рэдка паказваў свой нос за дзьверы сьцюдзёнае хаты. Калi не ляжаў на ложку, дык дымiў на покуцi самасейку ды забаўляў унукаў.

Наведаўшы дзеда, Янук загаманiў, здалёку абыходзячы галоўнае, што пякло яго вось колькi ўжо часу. Распытаўся пра дзедава здароўе, распавёў, што дзе чуў цi бачыў. Дзед крактаў i гаварыў скупа, не сьпяшаючыся.

- Слухаю часта ў доктара радзiва, - казаў Янук ужо тады, калi вымяркаваў, што разбудзiў дзедаву ўвагу. - Тамака ўсё кажуць, як добра жыць у Расеi, якiя шчасьлiвыя там людзi. Многа i пра нас гаворуць. Кажуць, што наша жыцьцё надта цяжкоя, што паны благiя, i што прыдзiць час ды ўсё палепшыцца. Я от часта так думаю сам сабе пра гэта. Вы-ж, дзеду, столька часу пражылi, так многа пазналi, вы-ж мусiлi-б i пра гэта нешта сказаць... Як вы, дзядуля, думаеце?

Пiльным зрокам упiўся Янук у Якубаў твар.

Дзед кашлянуў, плюнуў на глiнабiтную падлогу, пацягнуў зь люлькi едкае самасейкi ды яшчэ крыху памарудзiў.

- Нi знаю, дзетка, што цяперака там робiцца ў iх. Пэўня-ж нешта тамака зьмянiлася пасьля таго, як цара скiнулi. Дый мне неяк ня верыцца, каб яно на лепшае пайшло. Знаю-ж я iх, як аблупленых. Гэта-ж на маiх вачох нашага брата вешалi. От да гэтага дык чаму-ж, у iх рукi здатныя. А да гаспадаркi каб яны, дык нi надта. Нiколi ў iх парадку нi было. Гэта што яны па радзiвя брэшуць, дык чаму-ж не? Языком, казаў той, можна. А цi праўда тоя, што кажуць, дык хто гэта праверыў?

- Людзi, што во сюды адтуль прыходзяць, дык саўсiм другоя расказываюць. Кажуць, што такая бiда, такая галiта, нi дай ты Божа. Цэрквы яны пазамыкалi, Бога нi прызнаюць. Дык што-ж гэта такоя? Калi яны Бога нi баяцца, дык чорт у iх гаспадар. А я цябе пытаюся: калi гэта якi чорт каму дабро рабiў цi цяперака робiць? Га? От, сынок, ты сам тут падумай. У цябе-ж нi качан капусты на плячох, а галава. Я от сабе так думаю, што калi яны Бога адцуралiся, дык можа й Бог на iх забыўся...