Читать «Воля на крыжы» онлайн - страница 34
Алесь Петрашкевіч
Я катэгарычна пратэстую проці такой агіднай хлусні. Ніколі ніхто мяне пры Савецкай уладзе не арыштоўваў, і ніколі я не паміраў. Доказам для вас, паны нацыянал-фашысты, служаць хоць бы гэтыя радкі, якія я сам пішу. Вашай апекі і вашага заступніцтва мне не патрэбна. З боку Камуністычнай партыі і Савецкай улады як карыстаўся, так і карыстаюся самымі прыхільнымі і ўважлівымі адносінамі. Жыву я пад аховай законаў дыктатуры пралетарыяту, законаў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, і ўмешванне ў маё жыццё з боку зарубежнай белагвардзейшчыны буду заўсёды разглядаць як самую злосную правакацыю…» (
Кузняцоў (
Уладзіслава Францаўна (
Кузняцоў (
Уладзіслава Францаўна. Табе… I запомні, што ў чужых дамах не сваім гасцям культурныя людзі парад не даюць!
Кузняцоў. Всё?
Уладзіслава Францаўна. Усё! Будзь здароў!
Ігнатоўскі (
Уладзіслава Францаўна. Сапраўды, навошта табе было падпісваць гэту лухту?..
Янка Купала. Толькі з тое прычыны, што за мяжой жывуць не дурныя людзі. У крайнім выпадку за тых, што пісалі гэта «опровержение». I яму будзе столькі ж веры, колькі і таму, што нечая сучка мазь паела і сама сабе мазёнку на галаву надзела.
Уладзіслава Францаўна. А як я яго, га?..
Ігнатоўскі. Пара мне. Сапраўды заседзеўся. Бывайце, Іван Дамінікавіч. (
Янка Купала. 4 лютага 1931 года акадэмік Уладзіслаў Макаравіч Ігнатоўскі пакончыў жыццё самагубствам… Застрэліўся… А ў 38-м годзе НКВД зноў узялося і за мяне і за многіх іншых…
Замест эпілога
Панамарэнка. Разрешите, товарищ Сталин?..
Сталін. С чем приехал, что скажешь, Пантюша?..
Панамарэнка (
Сталін (
Панамарэнка. Честное слово, не рискнул бы писать, товарищ Сталин, если бы не ваше личное поручение, наконец, навести порядок в Белоруссии.
Сталін. Молодец, что рискуешь… Какова обстановка в крае? Какова ситуация на границе, товарищ Пономаренко? Как идет коллективизация? А ты о языке… литературе…
Панамарэнка. Враг сатанеет, товарищ Сталин, хотя и находится на издыхании. На границе наводим порядок. Только за последние месяцы выявили и ликвидировали (