Читать «Воля на крыжы» онлайн - страница 33
Алесь Петрашкевіч
Іван Дамінікавіч, даў нам Бог на гора быць сведкамі пачатку вялікага генацыду супраць нашага народа. Пачынаюць, як бачыце, з вынішчэння рыцараў Адраджэння. А іх яшчэ так не многа… Так мала!.. А мне сёння шыюць стварэнне і кіраўніцтва «Саюзам вызвалення Беларусі»…
Янка Купала. Адкрывай, Уладка…
Ігнатоўскі. Не варта мне было прыходзіць…
Янка Купала. Спакойна, Уладзіслаў Макаравіч, не дадзім апрычнікам парадавацца на нашу разгубленасць.
Кузняцоў (
Уладзіслава Францаўна (
Кузняцоў (
Уладзіслава Францаўна. А ўвайшоў, дык прывітайся з людзьмі!.. Ніколі не думала, што ў ГПУ такія хамуйлы працуюць.
Кузняцоў (
Уладзіслава Францаўна (з гонарам). Спадарыня Уладзіслава Францаўна!
Кузняцоў. Очень приятно, но вам все же придется выйти.
Уладзіслава Францаўна (
Кузняцоў. Ну, ладно!.. Все садимся. (
Янка Купала. Сапраўды…
Кузняцоў. Совершенно верно… А посему, уважаемый Иван Доминикович, вам надлежит подписать вот это. (
Янка Купала (
У беларускіх контррэвалюцыйных нацыянал-фашысцкіх газетах — «Беларускі звон»… і «Беларуская крыніца»… было надрукавана, што я нібы быў арыштаваны і пакончыў жыццё самагубствам. «Бел. звон» ухітрыўся нават змясціць мой партрэт у чорнай, жалобнай рамцы ды яшчэ і некралог напісаць. Што гэта знача? Гэта знача паказаць па-правакатарску сваім чытачам, што ў Краіне Саветаў нялёгка жывецца нават пісьменнікам.