Читать «Вечаровы кляс» онлайн - страница 262

Мыйв Бінчы

І ім ніколі не зразумець, чаму шмат хто зь іх употай выціраў сьлёзы.

Ад перакладчыка

Некалі ў мяне зьявілася імкненьне хоць трошкі авалодаць ангельскай мовай. Паволі высьветлілася, што адзіны слушны для мяне шлях да гэтай мэты — чытаньне цікавых ангельскіх кніжак. Дзякуючы таму ў чыкагскай кнігарне адбылося маё першае спатканьне з творамі цудоўнай ірляндзкай пісьменьніцы Мэйв Бінчы. Мудрасьць і цеплыня яе простых слоў захапілі мяне. І калі ўзьнікла жаданьне пачаць вывучаць беларускую мову, найбольш натуральным падалося зьвярнуцца да старой звычкі.

Мабыць гэта той першы блін, што варта аддаць сабаку, але спадзяюся, мне не атрымалася суздром сапсаваць улюбёны аповяд.

Сапраўднай крыніцай ведаў і натхненьня стаў для меня ў гэтай працы падручнік спадарычні Надзеі Старавойтавай “Беларуская мова. Гісторыя і сучаснасьць.”.

Вольга Васілёнак

P.S. Мяне заўжды зьдзіўлялі падзякі, што сустракаюцца ў кніжках, але так здарылася, бяз колькіх чыньнікаў мой пераклад не існаваў бы вогуле.

Нязмушанае, гожае валоданьне мовай і любоў да яе, дасьведчаннасьць у гісторыі і культуры Беларусі і Менску і шчыры імпэт зацікавіць тым іншых — дзякуй за тое Аляксандру Знаку. Памятаеце, ад вас я ўпершыню пачула словы клясічны правапіс.

Бяспрэчная падтрымка ўсіх маіх пачынаньняў, цікавасьць, патоля, паблажлівасьць, ахвотнасьць чытаць усё мной напісанае — дзякуй, мая сястрычка.

Захапленьне мовай і музыкай, дойлідствам і мастацтвам роднай краіны ды трывучае імкненьне дзяліць яго са мной, здольнасьць бясконца выправляць мае памылкі — дачушка, любая, дзякуй.

Ну і асобны дзякуй пацукам.

P.P.S. На ўсялякі выпадак дадаю сьпіс слоў, што даліся мне цяжэй за астатнія:

Аблямаваць — оторочить, окаймить

Абрыс — очертание

Авохці — увы

Адбітак — отпечаток, оттиск, отражение

Адозва — воззвание

Адпярэзаць — снять (ремень, пояс)

Адрына — сеновал

Адылі — однако

Ад’яда — зараза

Аздоба — украшение

Аздобны — отделочный

Азначэньне — указание, определение

Азызлы — обрюзглый, отёчный, одутловатый

Альтанка — беседка

Амбарас — беспокойство

Апантаны — неистовый, одержимый, бешеный

Аркуш — ліст

Асадка — ручка

Асьвядоміць — признать

Ахайны — опрятный

Ачмурэць — обалдеть, одуреть

Бадай — пожалуй

Бадзяцца — бродить, скитаться, шататься

Бажаны — желанный

Бахур — бутуз

Безвач — вслепую

Бздура — фигня

Бірулька — брелок, бирюлька

Бляха — противень, жесть

Бяз одуму — без ума; одум — раздумье

Валіза — чемодан

Варункі — условие

Весьнічкі — калитка, воротца

Вечка — крышка

Відэлец — вилка

Вісус — лоботряс, сорванец

Вуечны — двоюродный со стороны отца

Вуй — дядька по отцовской линии

Вэрхал — кавардак, бедлам, тарарам

Выгукнуць — воскликнуть, возгласить, вскричать, выкрикнуть