Читать «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» онлайн - страница 279

Валер Булгакаў

117

Плянавалася, што тэмамі дыскусіяў паміж прадстаўнікамі апазыцыі, трэцяга сэктару і ўлады стануць праблемы заканадаўчай улады, СМІ і выбараў.

118

Сама ідэя перамоваў была вельмі папулярнай сярод беларускага грамадзтва. Беларускія грамадзяне жадалі пацяпленьня палітычнага клімату. Згодна з вынікамі агульнанацыянальнага сацыялягічнага апытаньня, праведзенага НІСЭПД, 38,3% рэспандэнтаў выказаліся ў падтрымку перамовінаў паміж апазыцыяй і ўладай. 16,9% апытаных сьцьвердзілі, што весьці перамовы з Лукашэнкам бессэнсоўна.

119

Апрача Сазонава ў групу ўваходзілі першы намесьнік дзяржаўнага сакратара Рады бясьпекі Віктар Новельскі, дырэктар Нацыянальнага цэнтру законапраектнай дзейнасьці Ігар Андрэеў, міністар юстыцыі Генадзь Варанцоў, намесьнік міністра замежных справаў Уладзімер Герасімовіч, дэпутат ПП НС Юры Кулакоўскі і будучы кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэньні Лукашэнкі ў кандыдаты ў прэзыдэнты Мікалай Чаргінец.

120

Напрыканцы верасьня перамовіны былі пастаўленыя пад пытаньне пастановай суду ў справе палітычнага вязьня Андрэя Клімава, які быў прыгавораны да 6 гадоў пазбаўленьня волі.

121

З 1975 году, з моманту сканчэньня Магілёўскага пэдагагічнага інстытуту, і па 1982 год, а таксама ў 1985—1987 гг. Лукашэнка быў палітработнікам.

122

У гэтым артыкуле выкарыстоўваюцца дадзеныя ўсеагульнага перапісу насельніцтва Беларусі (1999 г.), матэрыялы Міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі, вынікі сацыялягічных дасьледаваньняў, праведзеных Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД), а таксама незалежнай сацыялягічнай лябараторыяй «Новак».

123

Сацыялягічныя апытаньні паказваюць, што ад 65 да 70% беларускіх выбарцаў, адказваючы на пытаньне: «Якія праблемы Вас больш за ўсё хвалююць?», — называюць у першую чаргу эканамічныя праблемы.

124

Удзел у «выбарах» дэлегатаў «Усебеларускага народнага сходу» бяруць меней за 5% беларускіх выбарцаў. Пры гэтым традыцыйна «Ўсебеларускі народны сход», дэлегаты якога пераважна прадстаўнікі «прэзыдэнцкай вэртыкалі», выступаюць з ініцыятывамі ад імя ўсяго беларускага народу.

125

Напрыклад, пытаньні, якія былі вынесеныя на рэфэрэндум траўня 1995 г., зь верасьня 1994 г. лябіявалі «недзяржаўныя» грамадзкія арганізацыі накшталт «Славянскага Сабору «Белая Русь».

126

Каля 20% беларускіх выбарцаў нэгатыўна ставяцца да наданьня расейскай мове роўнага статусу зь беларускай і да зьмены дзяржаўнай сымболікі, ажыцьцёўленай у траўні 1995 г. Гэта пытаньні вельмі паказальныя ў сэнсе палітычных перавагаў «незалежніцкага» электарату.

127