Читать «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» онлайн - страница 282

Валер Булгакаў

148

Санацыя, або чыстка палітычнага поля ад яго нежыцьцяздольных суб’ектаў, таксама ў прынцыпе ёсьць пазытыўным наступствам сёлетніх выбараў.

149

Правядзеньне перад выбарамі найбольшых у гісторыі Беларусі вайсковых вучэньняў «Нёман-2001», падчас якіх «чырвоныя» пад асабістым кіраўніцтвам Лукашэнкі перамаглі «сініх», а заразом зьнішчылі 79 умоўных самалётаў і 13 умоўных крылатых ракет праціўніка, таксама мела незалежніцкі падтэкст, бо ў іх дэманстратыўна ўзялі ўдзел толькі часткі беларускага войска, у адсутнасьць «саюзных» расійскіх. Больш за тое, дзяржаўныя СМІ дружна разрэклямавалі факт, што супрацьпаветраныя комплексы, ужытыя падчас вучэньняў, былі ня толькі вырабленыя, але і распрацаваныя ў Беларусі.

150

Характэрна, што адразу пасьля выбараў сярод усіх недзяржаўных СМІ была зачыненая адзіная газэта — беларускамоўная «Пагоня» з Горадні, якая мела культуратворчае значэньне для рэгіёну.