Читать «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» онлайн - страница 277

Валер Булгакаў

98

Палітычны кліентэлізм выступае як своеасаблівая форма вэртыкальнай салідарнасьці, у якой асымэтрычная ўлада ці няроўнасьць спалучаецца з салідарнасьцю, а патэнцыйны ці рэальны ўціск — з падкрэсьліваньнем добраахвотнасьці сувязяў. [Roniger L. Democracy, Clientelism and Civil Society. Ed. by L. Roniger and Aysegьneє-Ayata. Boulder, London. Lynne Rienner publishers, 1994. — 223 p.]

99

Указам прэзыдэнта ад 9 ліпеня 1997 г. было вызначана фінансаваньне гэтае структуры зь дзяржаўнага фонду садзейнічаньня занятасьці, Беларускага фонду падтрымкі прадпрымальніцтва, Рэспубліканскага фонду аховы прыроды і навакольнага асяродзьдзя і Рэспубліканскага фонду дапамогі асобам, пацярпелым ад аварыі на ЧАЭС.

100

З 26 жніўня 1993 г. у Беларусі існавала Ўсебеларуская рада маладзёвых і дзіцячых аб’яднаньняў. За месяц да ўстаноўчага зьезду БПСМ ейнае кіраўніцтва правяло Ўстаноўчы кангрэс Нацыянальнай рады маладзёвых і дзіцячых арганізацыяў. У новую парасонную структуру ўвайшлі 18 рэспубліканскіх маладзёвых аб’яднаньняў і 1 рэгіянальнае. Гэтае мерапрыемства скасавала манаполію БПСМ на пасярэдніцтва паміж усёй беларускай моладзьдзю і дзяржавай. Арганізатары ўстаноўчага сходу БПСМ адрэагавалі на гэта выключэньнем са статуту БПСМ пункту пра сяброўства арганізацыяў, прычым кіраўнікі арганізацыяў, што пагадзіліся ўвайсьці ў БПСМ, даведаліся аб гэтым толькі на ўстаноўчым зьезьдзе.

101

Апрача таго, што Расія забясьпечвала Беларусь нафтай і газам, на яе прыпадала 52% вонкавагандлёвага абарачэньня Беларусі.

102

ФПБ аб’ядноўвае 4,5 млн. чал. Гэта бальшыня наёмных работнікаў у Беларусі. Уступленьне работнікаў у прафсаюз адбываецца аўтаматычна пры прыёме на працу.

103

Структура ФПБ замінала дакладнаму вызначэньню ейных інтарэсаў. Прафсаюзы, якія ўваходзілі ў ФПБ, але былі нязгодныя з агульнай палітыкай фэдэрацыі, стрымлівала ад выхаду палажэньне статуту ФПБ аб падзельнасьці прафсаюзнай уласнасьці.

104

Акрамя Свабоднага прафсаюзу Беларусі была прыпынена дзейнасьць пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі менскага мэтрапалітэну, а таксама прафсаюзу чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

105

Паводле словаў былога міністра ўнутраных справаў Ю. Захаранкі, загад аб арышце экс-прэм’ера даў асабіста прэзыдэнт Лукашэнка.

106

У чэрвені 1999 г., пасьля арганізаваных апазыцыяй прэзыдэнцкіх выбараў, 32,2% апытаных НІСПЭД нічога ня ведалі пра прычыну зьняволеньня кандытата на пасаду прэзыдэнта М. Чыгіра.

107

Прэзыдэнцкі бок меў інструкцыю аб тым, што перамовіны могуць весьціся толькі з прадстаўнікамі пэўных палітычных сілаў, былымі дэпутатамі Вярхоўнага Савету.

а. Гл. Карбалевич В. Беларусь: расколотое общество // Белорусская газета. 05.04.99, № 178.

б. Роўда У. Нацыянальная iдэя i фармiраванне грамадзянскай супольнасцi ў Беларусi // Грамадзянская альтэрнатыва. — 1999. — № 2. — С. 8.