Читать «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» онлайн - страница 281

Валер Булгакаў

143

За 10 дзён да выбараў усе менскія дзяржаўныя СМІ апублікавалі на першых палосах «Заяву кандыдата ў Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусі Сяргея Гайдукевіча». Гэты тэкст дае ўяўленьне пра тыповыя прыёмы лукашэнкаўскага PR падчас выбараў, таму ёсьць сэнс працытаваць яго цалкам: «29 жніўня 2001 году грамадзяне Беларусі мелі магчымасьць назіраць па сваіх тэлевізійных экранах так званага адзінага кандыдата ад апазыцыі, а па сутнасьці стаўленіка партнамэнклятуры Ўладзімера Ганчарыка. Тое, што заявіў у сваім выступленьні «асноўны апазыцыянэр», можна расцэньваць як паказчык поўнага правалу перадвыбарнай кампаніі У. Ганчарыка.

Як і трэба было чакаць, асноўны акцэнт у сваім звароце камуніст Ганчарык зрабіў на сувязі з Расіяй. І нават зьвярнуўся па падтрымку да Прэзыдэнта Расійскай Фэдэрацыі У. Пуціна. Паважаны Ўладзімер Іванавіч, а ці ня лічыце Вы, што прапануеце Расійскай Фэдэрацыі ўмяшацца ўва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусі? Спадар Ганчарык, але ж зусім нядаўна Вашы адданыя прыхільнікі палілі на плошчы расійскі сьцяг.

Вы, Уладзімер Іванавіч, зьвярнуліся да прадстаўнікоў уладнай «вэртыкалі», створанай Аляксандрам Лукашэнкам, з прапановай перайсьці на Ваш бок. Але ж усе памятаюць Вашы абяцаньні паддаць лукашэнкаўскіх чыноўнікаў люстрацыі. Што з Вамі здарылася? Растлумачу: гэта ня што іншае, як палітычная прастытуцыя.

У сваім выступленьні, Уладзімер Іванавіч, Вы ўспомнілі ўсіх: і прадстаўнікоў сілавых ведамстваў, і чыноўнікаў, і нават Аляксандра Лукашэнку. У парыве адчаю Вы зьвярнуліся па дапамогу да ўсіх, але толькі не да простых грамадзян Беларусі. Яны Вам не патрэбныя!

Ваша выступленьне мы ацэньваем як поўнае бясьсільле весьці далейшую барацьбу за ўладу. Вы — банкрут! Вы не прадстаўляеце ніякай адзінай апазыцыі. Няма ніякага адзінага кандыдата. Ёсьць партнамэнклятурнік Уладзімер Ганчарык. Вось з гэтым мы Вас і віншуем!

Калі ў Вас, Уладзімер Іванавіч, ёсьць сумленьне, Вы павінны папрасіць прабачэньня перад беларускім народам за ўсю хлусьню, якую Вы на працягу апошняга часу выказвалі. Вы павінны прапрасіць прабачэньня ў С. Домаша і ўсіх, хто Вам паверыў і падтрымліваў, якіх Вы так нахабна і цынічна ашукалі і самае ганебнае — працягваеце ашукваць» (Звязда, 31.09.2001).

144

Гл. Стенограмма пресс-конференции заместителя премьер-министра — министра иностранных дел Республики Беларусь М.М. Хвостова для представителей белорусских и иностранных СМИ 6 сентября 2001 года [Электронная вэрсія]. Дакумэнт дасяжны па адрасе: http://www.mfa.gov.by/cgi-bin/mfa8.pl?year=2001&month=09&file=07_09_2001_(1).

145

Гл. Langado A. US adopts «Contras policy» in communist Belarus // The Times. September 03 2001. (http://www.thetimes.co.uk/article/0,,3-2001303768,00.html).

146

Гриб Н. А. Лукашенко: «Что я имел, то и введу» // Белорусская газета. 25.06.2001, № (291). — С. 8.

147

Гл. Внешнеторговый оборот Беларусі в январе-июле с.г. [электронная вэрсія]. Дакумэнт дасяжны па адрасе: )