Читать «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» онлайн - страница 278

Валер Булгакаў

в. Гл. Парламенцкі веснік. Жнівень 1996 г., № 14 (126); Парламенцкі веснік. Кастрычнік 1996 г., № 17 (129).

г. Гл. Плиско М. Партогенез в современной Беларуси // Адкрытае грамадства. — 2000. — № 2 (8). — С. 20.

108

Падставай для хадатайніцтва адвакатаў Старавойтава была заключэньне мэдычнай камісіі, што Старавойтаў па стане здароўя (тубэркулёз лімфавузлоў, атэрасклероз галаўнога мозгу, ішэмічная хвароба сэрца, перанесены інсульт) ня можа адэкватна ўспрымаць разбор справы.

109

Канфлікт быў выкліканы парушэньнямі беларускімі ўладамі ў 1998 годзе ўмоваў Венскай Канвэнцыі аб дыпляматычнай дзейнасьці.

110

Падчас працы ў Радзе бясьпекі Сівакоў выступаў з прапановай стварэньня нацыянальнай гвардыі. Калі б яго праект быў зрэалізаваны, яе можна было б хутчэй назваць «прэзыдэнцкай гвардыяй».

111

Акурат тады пачалося збліжэньне паміж дэмакратычнай апазыцыяй і прафсаюзамі: адным з кіраўнікоў рэспубліканскага прафсаюзу прадпрымальнікаў быў сябра БНФ Арнольд Пячэрскі.

112

Аб уплыве міжнароднай сытуацыі на палітычны працэс у Беларусі сьведчыць і месца, якое ў тагачаснай структуры ўлады займаў міністар замежных справаў Урал Латыпаў, былы палкоўнік КДБ, чалавек з найбліжэйшага Лукашэнкавага атачэньня. Адначасова Латыпаў займаў пасаду дарадніка прэзыдэнта і адзін з усіх міністраў меў статус віцэ-прэм’ера. Гэтага чалавека можна назваць «шэрым кардыналам» беларускай палітыкі: яго ўплыў на Лукашэнку, на працэс прыняцьця палітычных рашэньняў у Беларусі вельмі значны.

113

Беларусь знаходзіцца ў зоне інфармацыйнага ўплыву Расіі. Расійскія СМІ, перш за ўсё электронныя, маюць значны ўплыў на фармаваньне грамадзкай думкі ў Беларусі. Дзяржаўныя беларускія СМІ ў асьвятленьні падзеяў міжнароднага жыцьця зазвычай ідуць у рэчышчы пазыцыі «братняй Расіі». Таму не выпадкова, што, напрыклад, першая расійска-чачэнская вайна, у ходзе якой было забіта, толькі паводле расійскіх зьвестак, каля 25 тысячаў мірных жыхароў, ня выклікала такой нэгатыўнай рэакцыі ў беларускага грамадзтва, як кампанія НАТО супраць рэжыму Мілошавіча, у ходзе якой страты сярод мірнага насельніцтва склалі некалькі соцень чалавек.

114

За дзейнасьць, зьвязаную з правядзеньнем альтэрнатыўных прэзыдэнцкіх выбараў, да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасьці ў краіне было прыцягнута каля 2000 чалавек.

115

Энэргетычныя выдаткі ўваходзяць у склад сабекошту кожнага прадукту вытворчасьці. Беларуская эканоміка, арыентаваная на выпуск канцавога прадукту, мае энэрга- і матэрыялаёмісты характар. Зьнізіць энэргетычныя выдаткі — значыць, зьменшыць сабекошт прадукцыі, павысіць яе канкурэнтаздольнасьць. Для Лукашэнкі гэта значыла атрымаць неабходныя рэсурсы для таго, каб стабілізаваць альбо палепшыць эканамічную сытуацыю, зьменшыць незадаволенасьць насельніцтва як сваім эканамічным становішчам, так і палітычным курсам.

116

У 1995—1996 гг. М. Сазонаў займаў пасаду першага намесьніка кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта. Паводле пэўных зьвестак, ён каардынаваў арганізацыйную працу што да забесьпячэньня «патрэбных» вынікаў рэфэрэндумаў траўня 1995 і лістапада 1996 гг. і меў беспасярэдняе дачыненьне да зрыву імпічмэнту Лукашэнку восеньню 1996 году. У пачатку 1997 г. М. Сазонаў сышоў зь вялікай палітыкі і заняўся нафтабізнэсам.