Читать «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» онлайн - страница 276

Валер Булгакаў

82

Беларускія прадпрыемствы былі пераважна не рэсурсаздабывальнымі, а рэсурсаперапрацоўчымі.

83

АСАМ (Аддзел спэцыяльных актыўных мерапрыемстваў) — элітнае падразьдзяленьне памежных войскаў. Падчас канфлікту паміж тагачасным дзяржсакратаром па барацьбе з злачыннасьцю і нацыянальнай бясьпецы Генадзем Данілавым старшыня КДБ Эдуард Шыркоўскі і міністар унутраных справаў Уладзімер Ягораў абвінавачвалі першага ў залішняй апецы, дыктаце ў кадравых пытаньнях і стварэньні паралельнай (неканстытуцыйнай, на іх погляд) спэцслужбы — АСАМу памежных войскаў. — Рэд.

84

Падчас выбараў 1994 г. Лукашэнка ня змог заручыцца падтрымкай прамыслова-гаспадарчай эліты. Таму стаўку на Мясьніковіча як старога «гаспадарніка» можна растлумачыць тым, што новаму рэжыму былі патрэбныя стабільныя каналы камунікацыі з кіраўнікамі прадпрыемстваў.

85

У сувязі з гэтым адзначым: «парлямэнтары» атрымалі гучныя, але, за выключэньнем Захаранкі, Ягорава і Чыгіра, неўплывовыя пасады.

86

Да гэтай групы мы адносім тых, хто ня толькі прыйшоў з парлямэнту, але і стварыў сабе імя, якое было на слыху, дапамагала ўтварыць уражаньне дэмакратычнай арыентацыі. Напрыклад, Чыгір ня быў у парлямэнце, але яго імя давала дадатковы палітычны капітал.

87

Замяталін быў прызначаны з падачы Шэймана пасьля правальнай працы ў кантрольных органах.

88

Спачатку былі заменены людзі дэмакратычна арыентаванага Захаранкі, а потым зьняты і ён сам.

89

Пра гэта таксама гаворыць публікаваная ў СМІ інфармацыя пра цяжкасьці, якія ўзьніклі ў Шэймана зь вяртаньнем назад на пасаду Дзяржсакратара Рады бясьпекі.

90

У 1994 годзе Ягораў таксама падтрымліваў на прэзыдэнцкіх выбарах дэмакратычнага кандыдата С. Шушкевіча.

91

Шэйман як берасьцеец меў кантакты перадусім з памежнікамі і вонкавай выведкай.

92

Канцавенка меў сувязі з уплывовым расійскім палітыкам А. Вольскім пасьля сумеснай працы ў Карабаху.

93

Чумакоў нейкі час служыў разам зь вядомым расійскім генэралам А. Лебедзем у Прыднястроўі.

94

Жадобін таксама скончыў Казанскую бранетанкавую вучэльню. Трэба зьвярнуць увагу на нечаканы пераход Міхаіла Лазарава з маскоўскай Акадэміі бранетанкавых войскаў на пасаду кіраўніка Ваеннай акадэміі Беларусі.

95

Пра гэта кажа ня толькі прызначэньне Шэймана на пасаду Генэральнага пракурора, але і іншыя факты. Напрыклад, перавод яшчэ шэйманаўскага «фаварыта» Ўдовікава ў Раду бясьпекі, узмацненьне Ерына і інш.

96

Пуцін, як і Лукашэнка, адразу пачаў уціскаць і падпарадкоўваць сабе расійскую прамыслова-эканамічную эліту, зь якой яшчэ нядаўна навязваў нефармальныя кантакты Лукашэнка.

97

Былы дэпутат Вярхоўнага Савету Іван Пашкевіч, які ў першыя дні пасьля рэфэрэндуму правёў работу па пераводзе дэпутатаў Вярхоўнага Савету ў Палату прадстаўнікоў, атрымаў пасаду намесьніка кіраўніка Адміністрацыі, а адзін зь лідэраў беларускіх камуністаў Віктар Чыкін за стварэньне прапрэзыдэнцкай партыі камуністаў атрымаў пасаду намесьніка старшыні Менгарвыканкаму, а пасьля старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.