Читать «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» онлайн - страница 274

Валер Булгакаў

52

25 лістапада 1996 году афіцыйны Вашынгтон выказаў расчараваньне правядзеньнем беларускага рэфэрэндуму, які быў прызнаны АБСЭ ды іншымі міжнароднымі арганізацыямі незаконным. Эўрапарлямэнт працягваў лічыць сваім партнэрам у Беларусі Вярхоўны Савет. Кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу і ЗША параілі бізнэсоўцам устрымацца ад укладаньня сваіх капіталаў у беларускую эканоміку.

53

Чальцу фракцыі «Грамадзянскае дзеяньне» У. Кудзінаву прысудзілі 7 год па абвінавачаньні ў спробе дачы хабару. Прадстаўнікі ўлады афіцыйна заяўлялі аб адсутнасьці ў Беларусі такой установы, як Вярхоўны Савет, але ў позьве, якую С. Шарэцкаму накіравала пракуратура, да яго зьвярнуліся як да Старшыні ВС. Супраць самаго ж старшыні камісіі В. Ганчара па абвінавачваньні ў «паклёпе на прэзыдэнта» была ўзбуджана крымінальная справа.

54

На падставе арт. 92 Канстытуцыі 1994 г., дзе сказана, што дэпутатамі ня могуць быць асобы, «прызначаныя на пасаду прэзыдэнтам альбо па ўзгадненьні зь ім», прапаноўвалася спыніць паўнамоцтвы 109 дэпутатаў, якія перайшлі на працу ў ПП НС і ня ўлічваць іх пры падліку кворуму. Гэта надало б Вярхоўнаму Савету права прымаць законы і мяняць Канстытуцыю

55

Падставай для такой пастановы суду сталі звароты дэпутатаў ВС з просьбай адклікаць свае подпісы з-пад прапановы даць заключэньне аб парушэньні прэзыдэнтам Канстытуцыі (па розных зьвестках, ад 10 да 12). У выніку подпісаў пад заявай стала меней за 70 неабходных дзеля ўзбуджэньня справы. Судзьдзя КС Міхаіл Пастухоў у асобным лісьце выказаў меркаваньне, што паводле Закону «Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусі» прапанова аб праверцы канстытуцыйнага акту можа быць адклікана ініцыятарам да пачатку разгляду. Але ў заканадаўстве, якое рэгулюе працэдуру адхіленьня прэзыдэнта ад пасады, ня згадваецца пра магчымасьць адкліканьня асобных подпісаў дэпутатаў ВС. Паколькі адзінай прававой падставай дзеля пачатку працэдуры імпічмэнту ёсьць прапанова, падпісаная ня меней за 70 дэпутатамі, то пасьля прыняцьця Канстытуцыйным Судом прапановы да разгляду адкліканьне подпісаў ня цягне за сабой аніякіх юрыдычных наступстваў. Падставай для спыненьня справы аб імпічмэнце, на думку судзьдзі М. Пастухова, магло стаць толькі адкліканьне прапановы ў цэлым, г.зн. бальшынёй галасоў дэпутатаў, што падпісалі заяву. У заключнай частцы гэтага ліста М. Пастухоў напісаў, што Канстытуцыйны Суд спыніў вытворчасьць па справе без законных падставаў і тым самым ухіліўся ад выкананьня свайго канстытуцыйнага абавязку — даць адказ на пытаньне аб парушэньні прэзыдэнтам Канстытуцыі..

56

У 1998 г. грамадзкія арганізацыі Беларусі выступілі супраць ліцэнзаваньня распаўсюджаньня прававой інфармацыі.

а. Гл. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. — Менск: Полымя, 1994. С. 14—15.10 Гл. Пастухов М. Судебная власть: сегодня и завтра // Згода. Июнь 1998 г., №3 (115). С. 7. б. Гл. Пастухов М. Судебная власть: сегодня и завтра // Згода. Июнь 1998 г., №3 (115). С. 7. в. Гл. Конституция Республики Беларусь (с изменениями и дополнениями) // Народная газета. 27.11.96. С. 4. г. O’Donnell G. Illusions about Consolidation // Journal of Democracy. 1996. Vol. 7, № 2. P. 34—51. д. Богданкевич С. Объединим, скоординируем наши усилия // Новости НИСЭПИ. Вып. 4. Декабрь 1999. С. 47.