Читать «Бартэк пераможнік» онлайн - страница 7

Гэнрых Сенкевіч

Тымчасам цягнік спыняецца на галоўнай станцыі. Натаўп народу адразу яго абступае: ужо ёсьць весткі з тэатру вайны. Перамога! Перамога! Некалькі гадзін назад прыйшлі тэлеграмы.

Усе часалі паражэньняў, і праз гэта, калі прыйшла добрая вестка, — радасьць народу бязьмежная. Людзі, поўапраненыя, выбеглі з сваіх хатаў і пасьпяшылі на станцыю. На стрэхах некаторых хатаў ужо цялеплюцца сьцягі, ў натаўпе махаюць хустачкамі. Да вокнаў вагонаў падносяць піва, табаку й цыгары. Энтузыязм нязвычайны, твары зіхацяць. Wacht am Rhein гудзе, як бура. Некаторыя з радасьці плачуць, іншыя абнімаюцца. Unser Frie разьбіў дашчэнту непрыяцеля! забраны гарматы, штандары. Пад уплывам шляхотнага энтузыязму натаўп аддае жаўнерам усё, што ёсьць. Жаўнеры весялеюць і таксама пачынаюць пеяць. Вагоны дрыжаць ад моцных мужчынскіх галасоў, і натаўп са зьдзіўленьнем слухае незразумелыя словы песьні. Die Polen! Die Polen!—чуецца шэпт у натаўпе, які стаіць каля вагонаў, дзівіцца з выгляду жаўнераў і разам з тым, цешыцца, чуючы оасказы аб страшэннай мужнасьці гэтых польскіх палкоў.

У Бартэка шчокі распухлі, што пры ягожоўтых вусох, вырачаных вачох і вялікай фігуры робіць яго страшным. На яго глядзяць са зьдзіўленьнем, як на нейкага асаблівага зьвера. Вось якіх немцы маюць абаронцаў! Гэты ўжо накладзе французам. Бартэк усьмяхаецца, таму што й ён рад, што пабілі французаў. Яны, прынамсі, цяпер ужо ня прыдуць у Пагнэмбін, ня будуць цягацца за Магдаю і не адбяруць зямлі. Ен усьмяхаецца, але праз тое, што шчокі ў яго баляць, дык твар яго крывіцца і сапраўды робіцца страшным. Затое Бартэк есьць з апэтытам гомэраўскага рыцара. Вялікія кавалкі гарохавае кілбасы і кубкі піва зьнікаюць у яго ў роце, быццам у прорве. Яму даюць цыгары, фэнігі і ён усё бярэ.

— Добры народ гэтыя немцы, — зьвяртаецца Бартэк да Войтэка, а праз мінюту дадае: — А вось бачыш, яны пабілі французаў.

Але скэптычны Войтэк расхалоджвае таварыша. Ен праракуе, як Касандра:

— Французы заўсёды спачатку даюць сябе пабіць, каб ашукаць непрыяцеля, а пасьля, як вазьмуцца за яго, дык толькі касмакі ляцяць.

Войтэк ня ведае пра тое, што яго зданьне падзяляе большая часьць Эўропы і яшчэ менш ведае пра тое, што ўся Эўропа разам з ім памыляецца.

Едуць далей. Куды ні кінуць вокам, усе хаты ўквечаны сьцягамі. На некаторых станцыях цягнік стаіць даўжэй, чымся звычайна, таму што ўсюды грамада цягнікоў. Войска з усіх бакоў Нямеччыны сьпяшаецца на падмацаваньне сваіх пераможлівых землякоў. Цягнікі парасквечваны зялёнымі вянкамі. Уланы прымацоўваюць да сваіх дзідаў падараныя ім букеты. Паміж уланамі большасьць таксама палякі. Раз у раз з вокнаў вагонаў чуюцца выгукваньні:

— Як маецеся хлопцы, а куды вас Бог нясе?

Іншы раз з пралятаўшага па суседніх рэйках цягніка далятала якая-нібудзь знаёмая песенка, якую Бартэк і яго таварышы зараз-жа падхаплялі.

Наколькі ўсе яны выехалі з Пагнэмбіну панурымі, настолькі-ж цяпер былі поўнымі веселасьці. Аднак-жа, прыбыўшы з Францыі цягнік з першымі раненымі псуе ім добры настрой. Ен спыняецца ў Дэйчы і доўга стаіць там, таму што трэба прапусьціць тыя цягнікі, якія сьпяшаюцца на тэатр ваенных дзеяў. Але раней, чымся ўсе яны пераедуць цераз мост у Кэльне, патрэбна некалькі гадзін часу. Бартэк разам з іншымі бяжыць глянуць на хворых і раненых. Некаторыя з іх ляжаць у зачыненых вагонах, а іншыя, дзеля таго што няма вольных месцаў, — на пляцформах, і гэтых можна добра бачыць. Пры першым паглядзе на іх, рыцарскі дух Бартэка кудысьці зьнікае.