Читать «Бартэк пераможнік» онлайн - страница 23

Гэнрых Сенкевіч

Гэта быў чалавек высокага росту, гадоў каля пяцёхдзесяцёх, але яшчэ моцны, як дуб. Ен быў ня надта тоўсты, толькі твар яго быў вельмі поўны, а ў гэтым твары плавалі вельмі рыбячыя вочы, ў якіх адбівалася адвага і энэргія.

Бартэк падыйшоў да яго і спытаўся:

— Ты гэта за што, немец, б‘еш маё дзіця? was?

Пан Бэгэ адступіў на некалькі крокаў, зьмерыў вачыма Бартэка бяз ценю страху і флегматычна сказаў:

— Вон, польскі „дурань!“

— Ты за што дзіця б‘еш?—паўтарыў Бартэк.

— Я й цябе буду біць, польскі „хаме“. Цяпер мы вам пакажам, хто тут гаспадар. Ідзі к чорту, жалься ў суд... проч!

Бартэк схапіў настаўніка за плячо, пачаў моцна яго трасьці і крыкнуў сільным голасам:

— Ды ці ведаеш ты, хто я такі? ці ведаеш, хто французаў адлупцаваў? ці ведаеш, хто гаварыў са Штэйнмэцам? За што б‘еш дзіця, швабская морда?

Рыбячыя вочы Бэгэ вырачыліся ня горш, як у Баотэка, але Бэгэ быў чалавекам дужым і рашыў адным махам звольніцца ад нападаўшага.

Немец размахнуўся і трахнуў па шчацэ пе-раможніка пры Гравэлёце і Сэдане. Тады мужык раззлаваўся і з нязвычайнаю шпаркасьцю зьмерыў два разы па вуху Бэгэ. У Бартэку ізноў абудзіўся жаўнер, гэтак страшна біўшы туркосаў і зуаваў. Дарэмна сын Бэгэ, дваццацьгадовы Оскар, мужчына таксама дужы, як і бацька, пасьпяшыў да бацькі на падмогу. Адбылася нядоўгая, страшэнная барацьба, ў якой сын упаў на зямлю, а бацька пачуў сябе паднятым у паветра. Бартэк выцягнуў угару рукі, нёс яго, сам ня ведаючы куды. На няшчасьце каля хаты стаяла бочка з памыямі для сьвіней. Цераз мінюту з гэтае бочкі тырчэлі толькі ногі Бэгэ, які зараз-жа адчайна імі затрапястаўся.

Настаўнікава жонка выбегла з хаты і на ўвесь голас закрычала:

— На падмогу, ратуйце!

Жанчына ня згубіла галавы, — незабаўна перакуліла бочку і выліла з яе свайго мужа разам з памыямі.

З найбліжэйшых хатаў колёністыя пасьпяшылі на падмогу суседзям.

Каля дваццацёх немцаў кінуліся на Бартэка і пачалі яго лупцаваць кіямі і кулакамі. Адбыўся покат, усе зьбіліся ў адну купу, ў якой трудна было адрозьніць Бартэка ад ворагаў.

Раптоўна з гэтае купы біўшыхся Бартэк выскачыў, як шалёны, і пабег да плоту.

Немцы кінуліся за ім, але адначасна разьлёгся моцны трэскат плоту і ў тую-ж мінюту ў жалезных лапах Бартэка апынулася здаравенная жэрдка.

Ен з шаленствам павярнуўся тварам да ворагаў і падняў угару сваю жэрдку: усе кінуліся, хто куды.

Бартэк паляцеў за імі.