Читать «Бартэк пераможнік» онлайн - страница 19

Гэнрых Сенкевіч

Магда толькі ў гэту мінюту заўважыла ў Бартэка на твары доўгі шнар, які цягнуўся ад левага віска да падбародка.

— Гэта нічога... Кірасьер мяне пашчупаў але й я яго таксама. Я ляжаў у шпіталі.

— О, Божа!

— Глупства.

— Страшэнна як ты схудзеў!

— Ruhig, — заўважыў Бартэк.

Ен, сапраўды, вельмі схудзеў і счарнеў і вопратка яго была абтрэпана. Сапраўдны пераможнік. Пры гэтым ён пахіставаўся.

— П'яны ты, ці што?

— Я... яшчэ слабы.

Бартэк быў слабы, гэта праўда, але разам з тым і п‘яны, бо пры яго худзізьне для яго даволі было аднае добрае чаркі гарэлкі, а ён на станцыі выпіў чатыры. Затое й выглядаў ён сапраўдным пераможнікам. Гэткага выразу твару ў яго ніколі ня было.

— Ruhig, — паўтарыў Бартэк. — Мы скончылі

Krieg (вайну), цяпер я пан, разумееш. А гэта, бачыш? — казаў ён далей, паказваючы на свае крыжы й мідалі. — Ведаеш, хто я такі! — А? links, rechts! Heu! Stroh! сена!. салома! салома! сена! halt!

Апошняе слова halt Бартэк выгаварыў гэтак моцна, што баба адскочыла ад яго на некалькі крокаў.

— Што ты? ашалеў?

— Як маешся, Магда? Калі я табе кажу: як маешся?.. дык значыцца, як маешся?.. А пафранцуску ўмееш, дурная?.. Musiu, musiuі! хто musiu? Я musiu, ведаеш?

— Ды што з табою?

— Табе якое дзела? Was? done diner, разумееш?

Магда, як відаць, пачынала злаваць.

— Паякому гэта мы гутарым? Хіба ня ўме-еш папольску? Што з цябе зрабілі?

— Дай мне есьці!

— Марш у хату!

Усякая каманда рабіла на Бартэка неадбойчае ўражаньне. I вось цяпер, пачуўшы слова „марш!", ён выпрастаўся, выцягнуў рукі па швох і, зрабіўшы паўзварот, памаршаваў у паказаным кірунку. I толькі на парозе Бартэк апамятаўся і са зьдзіўленьнем зірнуў на Магду.

— Ну, што ты, Магда? што ты?

— Марш! марш!

Бартэк увайшоў у хату, але тут-жа на парозе ўпаў. Гарэлка моцна разабрала яго. Ен засьпяваў, а пасьля абвбў вокам хату, шукаючы Франка. Бартэк вавет сказаў: morgen Kerl! хаця Франка ня было. Рыцар наш зарагатаў, зрабіў адзін крок вельмі вялікі, пасьля два крокі вельмі маленечкія, крыкнуў: гура! і выцягнуўся на кушэтцы. Пад вечар Бартэк устаў, прывітаўся з Франкам і, выпрасіўшы ў Магды з дзесяток фэнігаў, урачыста пайшоў у карчму. Слава аб яго дзеях распаўсюджылася ў Пагнэмбіне яшчэ да яго прыходу. таму што некаторыя жаўнеры з іншых кампаніяў таго самага палку, вярнуўшыся раней, расказвалі аб яго дзеяньнях каля Гравэлёту і Сэдану. А цяпер, калі ў вёсцы стахаведамым, што пераможнік у карчме, дык усе ранейшыя таварышы зараз-жа пасьпяшаліся да яго.

I вось сядзіць наш Бартэк за сталом, але саўсім іншы, як раней. Ен, калісьці гэткі дабрадушны, ціхі, цяпер стукае кулаком па стале і з павагаю балбоча, як індык.

— А памятаеце, хлопцы, — кажа ён, — як я тады адлупцаваў французаў: што сказаў Штэйнмэц?

— Як-жа ня помніць.

— Чаго толькі не казалі аб французах, палохалі імі, а гэта слабы народ. Яны салату ядуць, як зайцы, і праз гэта ўцякаюць, як зайцы. Піва яны ня п‘юць, толькі віно.