Читать «Байкі барда Бідля» онлайн - страница 4

Джаан Роўлінг

У адной хаце у маленькай дзяўчынкі ў сне зніклі барадаўкі; асліца, якая пасвілася ў зарасніках цярноўніку, вярнулася ў сваё стойла; хворага дзіцяці абрасіла настоем бадзяна, і раніцай ён прачнуўся здаровым і вясёлым.

Малады чараўнік стараўся з ўсіх сіл, і гаршчок паступова перастаў енчыць і ванітаваць, стаў ціхім і чыстым.

— Ну што, гаршчок? — спытаў чараўнік раніцай.

Тут гаршчок выплюнуў пушысты тапак і дазволіў надзець яго сябе на медную нагу.

Разам з чараўніком яны вярнуліся дадому. Гаршчок нарэшце супакоіўся і больш не грымеў.

Але з гэтага дня чараўнік, па прыкладу бацькі, заўсёды дапамагаў жыхарам вёскі — ён вельмі баяўся, што гаршчок зноў скіне свой тапак і пачне грымець і скакаць па ўсёй хаце.

Фантан феі Фартуны

На высокім узгорку ў зачараваным садзе, за высокімі сценамі, абаронены моцнай магіяй, біла крыніца, якая прыносіла поспех: Фантан феі Фартуны.

Адзін раз у год, у самы доўгі дзень, у сад дазволена было ўвайсці аднаму няшчаснаму чалавеку. Калі паспее ён  ад узыходу сонца да закату дабрацца да крыніцы і выкупацца ў яе водах, ён здабудзе вечны поспех.

У гэты прызначаны дзень сотні людзей з’язджаліся са ўсяго каралеўства, каб дабрацца да сцен цудоўнага саду. Мужчыны і жанчыны, багатыя і бедныя, маладыя і старыя, чараўнікі і маглы — усе яны збіраліся ў цемры, і кожны спадзяваўся, што менавіта ён зможа ўвайсці ў сад.

Тут былі і тры чараўніцы, кожная — з уласнай ношай няшчасця. Чакаючы, пакуль узыдзе сонца, расказалі яны адна іншай пра сваё гора.

Першая, якую звалі Аша, пакутавала ад невылечнай хваробы. Яна спадзявалася, што  Фантан пазбавіць яе ад хваробы і падарыць ёй доўгае і шчаслівае жыццё.

У другой, якую звалі Альтэда, злы чараўнік выкраў хату, грошы і чарадзейную палачку. Яна спадзявалася, што Фантан дапаможа ёй зладзіцца з бяссіллем і беднатой.

Трэццю, якую звалі Амата, кінуў мужчына, якога яна вельмі кахала, і яна думала, што рана ў яе сэрцы ніколі не зажыве. Яна спадзявалася, што Фантан пазбавіць яе ад гора і смутку.

Тры чараўніцы пашкадавалі адна другую і дамовіліся, што калі ў іх з’явіцца магчымасць, яны аб’яднаюцца і паспрабуюць дабрацца да Фантана разам.

Як толькі першыя промні сонца заблішчалі ў небе, у сцяне з’явілася расколіна. Людзі кінуліся наперад, і кожны громка крычаў пра сваё гора. З-за сцяны выпаўзлі доўгія, гнуткія парасткі, праслізнулі скрозь натоўп і апавіліся вакол першай чараўніцы — Ашы. Яна схапіла за руку другую чараўніцу — Альтэду, якая моцна ўхапілася за мантыю трэцяй чараўніцы — Аматы. А Амата выпадкова ўчапілася за даспехі панурага рыцара, які сядзеў на худым каню.

Магічныя парасткі ўцягнулі іх, і тры чараўніцы разам з рыцарам, якога яны пацягнулі за сабой, зніклі ў расколіне ў сцяне.

Расчараваны натоўп пачаў крычаць, але расколіна ў сцяне зноў знікла і ўсе замоўклі.

Аша і Альтэда раззлаваліся на Амату за тое, што яна выпадкова прывяла з сабой рыцара.

— Толькі адзін зможа выкупацца ў Фантане! І без чацвёртага чалавека будзе складана вырашыць, хто з нас зробіць гэта!