Читать «Байкі барда Бідля» онлайн - страница 3

Джаан Роўлінг

— Маю ўнучку абсыпала ўсю барадаўкамі, сэр. Ваш бацька заўсёды змешваў асаблівую прыпарку вось у гэтым старым гаршчку — сказала старая.

— Сыходзь! — крыкнуў чараўнік-сын. — Якая мне справа да барадавак твайго вырадку?

І ён зачыніў дзверы перад носам у старой.

І ў гэты ж момант  з кухні данёсся гучны ляск і грукат. Сын запаліў святло, адчыніў дзверы і… У бачыў стары гаршчок свайго бацькі, які адрасціў медную нагу і цяпер з жудасным грукатам скакаў на месцы пасярод  кухні.

Чараўнік ад здзіўлення падышоў да яго, але паспешна адступіў назад, калі ўбачыў, што гаршчок быў пакрыты барадаўкамі.

— Агідна! — крыкнуў сын чараўніка.

Спачатку ён паспрабаваў прымусіць гаршчок знікнуць, потым спрабаваў ачысціць яго з дапамогай магіі і, нарэшце, выгнаць з хаты.  Аднак ні адзін заклён не дапамагаў.

Калі чараўнік выйшаў з кухні, гаршчок паскакаў следам за ім і нават падняўся разам з ім па лесвіцы, грукочучы і ляскаючы аб кожную драўляную ступеньку.

Усю ноч малады чараўнік не мог заснуць, таму што гаршчок скакаў і грымеў каля яго ложку, а раніцай гаршчок паскакаў за ім на кухню і пачаў скакаць каля стала — ляск, бум, ляск! Не паспеў чараўнік пачаць есці кашу, як у дзверы зноў пастукалі.

На парозе стаяў драхлы стары.

— У мяне з асліцай бяда! — растлумачыў ён. — Ці заблудзілася яна, ці яе выкралі, а я без яе не змагу тавар на рынак адвесці. І тады сёння мая сям’я застанецца галоднай.

— А я галодны зараз! — зароў чараўнік і зачыніў дзверы перад носам старога.

Ляск, бум, ляск, — загрымеў гаршчок меднай нагой, ды толькі цяпер да гэтага грукату дадаліся асліныя крыкі і стогны галодных людзей.

— Цішэй! Замоўкні! — крыкнуў чараўнік, але ніякая магічная моц не магла супакоіць гаршчок з барадаўкамі. Гаршчок скакаў увесь дзень па хаце за гаспадаром і ўвесь час стагнаў, грымеў і крычаў: “І-а! І-а!”

Гэтым вечарам у дзверы пастукалі у трэці раз. На парозе стаяла маладая жанчына, якая плакала так, быццам у яе вось-вось разаб’ецца сэрца.

— Маё дзіця захварэла,  — сказала яна. — Ці не дапаможаце вы нам? Ваш бацька запрашаў мяне, калі ў мяне былі непрыемнасці…

Але чараўнік і перад ёй зачыніў дзверы.

Тады гаршчок напоўніўся салёнай вадой і, скачучы, расплюхваў слёзы па ўсім палу, крычаў па-аслінаму, енчыў і яшчэ больш акрыўся барадаўкамі.

Больш ніхто не звяртаўся да калдуна за дапамогай, але гаршчок паведамляў яму пра ўсе беды, якія здарыліся ў суседзяў, а бед гэтых было не мала. Праз некалькі дзён гаршчок не толькі стагнаў, крычаў па-аслінаму, енчыў і расплюхваў слёзы і скакаў, але і затыхаўся, хрыпеў, плакаў, як дзіцё, выў, як сабака і выплёўваў сапсаваны сыр, скіслае малако і цэлую кучу смаўзнякоў.

Чараўнік не мог не есці, ні спаць з-за жудаснага гаршчка, які не жадаў сыходзіць, і яго нельга было прымусіць ні замоўкнуць, ні супакоіцца.

Урэшце рэшт чараўнік не вытрымаў. Сярод ночы выбег ён з хаты разам з гаршчком і закрычаў на ўсю вёску:

— Прыходзьце да мяне са сваімі праблемамі і бедамі! Я вас усіх вылечу і супакою! Ад бацькі мне дастаўся цудоўны гаршчок, і я дапамагу вам!

І пабег па вуліцы, пасылаючы заклёны ва ўсе кірункі, а выродлівы гаршчок скакаў следам за ім.