Читать «Байкі барда Бідля» онлайн - страница 6

Джаан Роўлінг

Перад імі сярод рэдкіх траў і кветак зіхацеў Фантан. Неба асвяцілася лалавым ззяннем, і прыйшоў час вырашаць, хто з іх выкупаецца ў водах Фантана. Аднак перш чым яны змаглі прыняць рашэнне, Аша звалілася на зямлю.  Цяжкі шлях да вяршыні адабраў у яе ўсе сілы, яна была ледзь  жывая ад стамлення.

Трое яе сяброў аднеслі яе да Фантана, але яна ўжо білася ў перадсмяротнай агоніі і ўмольвала іх не чапаць яе.

Тады Альтэда паспешна сабрала самыя карысныя па яе меркаванню травы і змяшала іх у пасудзіне з вадой сэра Няўдачлівага, а затым напаіла зеллем Ашу.

Аша тут жа змагла падняцца на ногі. Больш таго, зніклі сімптомы яе смяротнай хваробы.

— Я вылечылася! — выклікнула яна. — Фантан мне не патрэбен. Хай Альтэда выкупаецца ў яго водах.

Але Альтэда была занятая — яна збірала яшчэ больш травы ў свой фартух.

— Калі я змагла вылечыць гэтую хваробу, я змагу заработаць многа грошаў! Хай Амата выкупаецца ў Фантане!

Сэр Няўдачлівы жэстам запрасіў Амату да Фантана, але яна пакруціла галавой. Яе ўспаміны пра былога казанага ўнеслі воды, і цяпер яна зразумела, якім жорсткім і няслушным ён быў, і пазбавіцца ад яго было для яе шчасцем.

— Добры сэр, ва ўзнагароду за ваша рыцарства выкупацца павінны вы! — сказала яна сэру Няўдачліваму.

І вось рыцар з апошнямі прамянямі сонца пабег насустрач Фантану феі Фартуны і выкупаўся ў яго водах, дзівячыся ўласнаму неверагоднаму поспеху і таму, што сярод сотняў людзей быў абраны менавіта ён.

Валасатае сэрца чараўніка

Жыў-быў на свеце чараўнік — малады, багаты, таленавіты. Заўважыў ён, што яго сябры, закахаўшыся, станавіліся дурнямі — пачыналі прыхарошвацца, губляюць апетыт і пачуцце ўласнай вартасці. Юны чараўнік цвёрда рашыў, што з ім такога не здарыцца, і звярнуўся да Цёмных Мастацтваў, каб ахаваць сабе.

Не ведаючы пра яго сакрэт, сям’я чараўніка смяялася яго безуважлівасці і халоднасці.

— Усе зменіцца, — прадракалі яны, — калі яго думкі захопіць юная панна!

Ішоў час, але малады чараўнік заставаўся да ўсіх абыякавым. Яго фанабэрыстасць спачатку прыцягвала дзяўчын, шматлікія спрабавалі заваяваць яго самымі майстэрскімі спосабамі, каб толькі яму спадабацца, але ні ў адной не атрымалася крануць яго сэрца. Чараўнік святкаваў і цешыўся ўласнай прадбачлівасці.

Калі першая свежасць маладосці сышла, яго сябры пачалі жаніцца, у іх з’яўляліся дзеці.

— Трэба думаць, іх сэрцы пустыя, — усміхнуўся ён пра сабе, назіраючы за недарэчнасцю маладых  бацькоў вакол, — і зморшчыліся ад патрабаванняў гэтых хныкаючых атожылкаў!

І ён зноў віншаваў сабе з мудрасцю ранняга выбару.

З часам бацькі чараўніка састарэлі і памерлі. Іх сын не гараваў па ім. Наадварот, ён палічыў іх скон выгодаю. Цяпер ён правіў іх замкам адзін. Перамясціўшы свой самы дарагі скарб у самае глыбокае падзямелле, ён пачаў жыць лёгка і раскошна. Адзінай мэтай яго шматлікіх служак быў яго камфорт.